„Рэпарцёры бязь межаў” заклікаюць Беларусь перагледзець драконаўскія папраўкі
Джон Бір: Зьмены ўзмацняюць рэпрэсіўныя нормы, асабліва што тычыцца інтэрнэту.
Міжнародная арганізацыя „Рэпарцёры бязь межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець драконаўскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасьць, і ўзяць пад увагу прапановы з боку мэдыйнай супольнасьці.
„Зьмены беларускага мэдыйнага заканадаўства пажаданы дзеля пашырэньня свабоды прэсы, але рэформы, прапанаваныя беларускім урадам, на жаль, скіраваныя на адваротнае(…) Замест скасаваньня непатрэбных перашкодаў мэдыйнай дзейнасьці, яны ўзмацняюць рэпрэсіўныя нормы, асабліва што тычыцца інтэрнэту,” - паведаміў кіраўнік Аддзела „Рэпарцёраў бязь межаў” па Ўсходняй Эўропе й Цэнтральнай Азіі Джон Бір.
Сярод іншага, арганізацыя жорстка крытыкуе праект зьменаў закона ў частцы ўвядзеньня двухузроўневай сыстэмы анлайн-мэдыяў з абавязковым ліцэнзаваньнем дзейнасьці. Таксама быў раскрытыкаваны праект паправак у закон, які ўводзіць больш жорсткае й пазасудовае пакараньне, а таксама блякаваньне інтэрнэт-сайтаў за „распаўсюд нелегальнага кантэнту” праз анлайн-рэсурсы ці выкарыстаньне інтэрнэт-рэсурсаў для вядзеньня „незаконнай дзейнасьці” з шырокай і цьмянай трактоўкай дадзеных паняцьцяў.
Адмысловая крытыка з боку „Рэпарцёраў бязь межаў” была скіраваная на прапанову ўвесьці ў беларускі закон „Аб СМІ” абавязак анлайн-мэдыяў ідэнтыфікаваць кожнага камэнтатара.
Джон Бір падкрэсьліў, што на дадзены момант Беларусь займае 153-е месца ў сьпісе з 180 краінаў у рэйтынгу гэтай арганізацыі па становішчы з свабодай прэсы ва ўсім сьвеце.
baj.by/аз
Міжнародная арганізацыя „Рэпарцёры бязь межаў” заклікала беларускія ўлады перагледзець жортскія папраўкі ў закон аб СМІ, якія выклікаюць глыбокую заклапочанасьць, і ўзяць пад увагу прапановы з боку мэдыйнай супольнасьці.
„Зьмены беларускага мэдыйнага заканадаўства пажаданыя дзеля пашырэньня свабоды прэсы, але рэформы, прапанаваныя беларускім урадам, на жаль, скіраваныя на адваротнае (…). Замест скасаваньня непатрэбных перашкодаў мэдыйнай дзейнасьці, яны ўзмацняюць рэпрэсіўныя нормы, асабліва што тычыцца інтэрнэту,” - паведаміў кіраўнік аддзела „Рэпарцёраў бязь межаў” па Ўсходняй Эўропе й Цэнтральнай Азіі Джон Бір.