Logo Polskiego Radia
Print

Менск абверг наяўнасьць АЧС у рэспубліцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 14:00
Беларусі бок абвінавачвае Рассельгаснагляд у «грубых парушэньнях».
pixabay.com/Public Domain CC0

Менск абверг наяўнасьць АЧС у рэспубліцы і абвінаваціў Рассельгаснагляд у «грубых парушэньнях»
Кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц абвінаваціў Рассельгаснагляд у «грубых парушэньнях» правіл і абверг інфармацыю пра абвастрэньне сытуацыі з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС) у Беларусі.
«У Беларусі спрыяльная сытуацыя [па АЧС], хачу вас запэўніць», – цытуе беларускага міністра ТАСС.
Заяц яшчэ раз паўтарыў, што скарачэньне пагалоўя сьвіней у шэрагу рэгіёнаў рэспублікі зьвязана з закрыцьцём састарэлых сьвінакомплексаў. Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў па краіне закрыта «417 такіх фэрм з пагалоўем амаль 250 тыс.».
«Узамен мы адкрылі 19 новых комплексаў па сучаснай тэхналёгіі, яны ўжо вырабляюць мяса. Яшчэ пяць комплексаў будуць пабудаваны да 2020 года», – дадаў Заяц.
Паводле яго слоў, беларускі бок прадставіў Рассельгаснагляду інфармацыю аб эпізаатычнай сытуацыі ў краіне. «Мы адкрытыя і гаворым пра тое, што ніколі не дазволім, каб у Расею пастаўлялася прадукцыя сумнеўнай якасьці, і тым больш, ня дай бог, прадукцыя з вірусам АЧС», – заявіў Заяц. Ён таксама зьвярнуў увагу на тое, што ўся прадукцыя пры пастаўках на зьнешні рынак праходзіць пільны кантроль.
Заяц лічыць, што Рассельгаснагляд паступіў няправільна, забараніўшы пастаўкі сьвініны з усёй тэрыторыі краіны з-за ўспышкі АЧС у Гомельскай вобласьці. «Па правілах неабходна зачыняць той рэгіён, які нібыта мае пэўную небясьпеку, але ні ў якім разе не ўсю краіну», – адзначыў Заяц. Паводле яго слоў, «гэта найгрубейшае парушэньне, гэтае пытаньне трэба падымаць».
Раней Рассельгаснагляд западозрыў Беларусь ва ўтойваньні фактаў ачагоў АЧС у краіне. Падставай стала выяўленьне генэтычнага матэрыялу віруса АЧС у сасісках і каўбасе Гомельскага мясакамбіната. Расейскае ведамства ўвяло часовыя абмежаваньні на ўвоз беларускай сьвініны і запатрабавала высьветліць сытуацыю з АЧС на Гомельшчыне.
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/589339.html

Кіраўнік Мінсельгасхарча Леанід Заяц абвінаваціў Рассельгаснагляд у «грубых парушэньнях» правіл і абверг інфармацыю пра абвастрэньне сытуацыі з афрыканскай чумой сьвіней (АЧС) у Беларусі.

«У Беларусі спрыяльная сытуацыя [па АЧС], хачу вас запэўніць», – цытуе беларускага міністра ТАСС.Заяц яшчэ раз паўтарыў, што скарачэньне пагалоўя сьвіней у шэрагу рэгіёнаў рэспублікі зьвязана з закрыцьцём састарэлых сьвінакомплексаў. Паводле яго слоў, за апошнія пяць гадоў па краіне закрыта «417 такіх фэрм з пагалоўем амаль 250 тыс.».

«Узамен мы адкрылі 19 новых комплексаў па сучаснай тэхналёгіі, яны ўжо вырабляюць мяса. Яшчэ пяць комплексаў будуць пабудаваны да 2020 года», – дадаў Заяц.

Паводле яго слоў, беларускі бок прадставіў Рассельгаснагляду інфармацыю аб эпізаатычнай сытуацыі ў краіне. «Мы адкрытыя і гаворым пра тое, што ніколі не дазволім, каб у Расею пастаўлялася прадукцыя сумнеўнай якасьці, і тым больш, ня дай бог, прадукцыя з вірусам АЧС», – заявіў Заяц. Ён таксама зьвярнуў увагу на тое, што ўся прадукцыя пры пастаўках на зьнешні рынак праходзіць пільны кантроль.

Заяц лічыць, што Рассельгаснагляд паступіў няправільна, забараніўшы пастаўкі сьвініны з усёй тэрыторыі краіны з-за ўспышкі АЧС у Гомельскай вобласьці. «Па правілах неабходна зачыняць той рэгіён, які нібыта мае пэўную небясьпеку, але ні ў якім разе не ўсю краіну», – адзначыў Заяц. Паводле яго слоў, «гэта найгрубейшае парушэньне, гэтае пытаньне трэба падымаць».

Раней Рассельгаснагляд западозрыў Беларусь ва ўтойваньні фактаў ачагоў АЧС у краіне. Падставай стала выяўленьне генэтычнага матэрыялу віруса АЧС у сасісках і каўбасе Гомельскага мясакамбіната. Расейскае ведамства ўвяло часовыя абмежаваньні на ўвоз беларускай сьвініны і запатрабавала высьветліць сытуацыю з АЧС на Гомельшчыне.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт