Павялічаная плошча рэспубліканскага заказьніка „Чырвоны Бор”
Лічыцца, што тэрыторыя заказьніка зьяўляецца найбольш экалягічна чыстай у Беларусі.
Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову аб пераўтварэньні рэспубліканскага ляндшафтнага заказьніка „Чырвоны Бор”.
Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, дакумэнт прыняты 13 красавіка ў адпаведнасьці з законам „Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях”. Згодна з палажэньнем аб рэспубліканскім ляндшафтным заказьніку „Чырвоны Бор”, плошча заказьніка павялічаная з 34.231 гектара да 35.023 гектара.
Заказьнік павялічаны без канфіскацыі зямельных участкаў у землекарыстальнікаў.
„Чырвоны Бор” — адзін з найбуйнейшых у Беларусі заказьнікаў, разьмешчаны на поўначы краіны, на тэрыторыі Верхнядзьвінскага й Расонскага раёнаў Віцебскай вобласьці. Заснаваны ў 1997 годзе з мэтай захаваньня ў натуральным стане ўнікальнага прыроднага ляндшафтна-азёрнага комплексу з папуляцыямі рэдкіх і зьнікаючых відаў расьлін і жывёл, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
Тэрыторыя заказьніка мае міжнародны статус ключавой арніталягічнай тэрыторыі й разглядаецца як патэнцыйнае водна-балотнае ўгодзьдзе міжнароднага значэньня (Рамсарская тэрыторыя). Яна носіць рысы ўнікальнага ляндшафту, які ўзьнік у выніку дзейнасьці апошняга ледніка й водна-ледніковых патокаў. Паводле ацэнкі спэцыялістаў, „Чырвоны Бор” можа служыць эталёнам геамарфалягічнага комплексу, фармаваньне якога зьвязанае з апошняй стадыяй Паазерскага ледніка.
Лічыцца, што тэрыторыя заказьніка не пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС і зьяўляецца найбольш экалягічна чыстай у Беларусі.
belapan.com/аз