Logo Polskiego Radia
Print

Зарэгістраванае беспрацоўе ў Беларусі складае 0,5%

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.04.2018 11:15
Пераважае попыт па рабочых прафэсіях - 59,5% ад агульнай колькасьці вакансій.
pixabay.com/Public Domain CC0

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 красавіка 2018 году склаў 0,5%, што адпавядае паказчыку, які быў і на 1 сакавіка, паведамілі ў Міністэрстве працы й сацыяльнай абароны. У Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласьцях на пачатак красавіка ён склаў 0,7%, у Гарадзенскай і Магілёўскай - 0,6%, Менскай вобласьці - 0,5%, у Менску - 0,2%.

У параўнаньні з 1 красавіка 2017 году ўзровень беспрацоўя зьнізіўся на 0,5% пункта. На ўліку ў якасьці беспрацоўных на 1 красавіка 2018 году знаходзілася 22,9 тыс. чалавек. Гэта на 47,2% менш, чым год таму (тады было 43,4 тыс. беспрацоўных).

Наймальнікамі заяўлены зьвесткі аб наяўнасьці 60,6 тыс. свабодных рабочых месцаў - рост на 36,8%. Пераважае попыт па рабочых прафэсіях - 59,5% ад агульнай колькасьці вакансій (супраць 52,6% на 1 красавіка 2017 году). Каэфіцыэнт напружанасьці на рынку працы рэспублікі на 1 красавіка 2018 году склаў 0,4 беспрацоўнага на адну вакансію. Год таму паказчык быў 1.

У студзені-сакавіку за садзейнічаньнем у працаўладкаваньні зьвярнуліся 45 тыс. чалавек, зь якіх пастаўлена на ўлік у якасьці беспрацоўных 32,6 тыс. чалавек. На створаныя рабочыя месцы й існуючыя вакансіі пры садзейнічаньні службы занятасьці на пастаянную работу працаўладкавана 30,5 тыс. чалавек, або 67,7% ад усіх, хто зьвярнуўся, зь іх 22,3 тыс. - беспрацоўных.

На навучаньне па прафэсіях, запатрабаваных на рынку працы, накіравана 1 807 чалавек, у аплатных грамадзкіх работах пры садзейнічаньні службы занятасьці прынялі ўдзел 9,5 тыс. чалавек, на новае месца жыхарства й работы пераселена 29 сем'яў беспрацоўных.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт