Logo Polskiego Radia
Print

На Радаўніцу беларусы будуць мець тры выходных

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2018 11:55
Праз перанос працоўных дзён у 2018 годзе арганізацыі маюць права падоўжыць выходныя сваім супрацоўнікам.
Wikimedia Commons/Historyczka/Public Domain

Гэтак адбудзецца шляхам пераносу выходнага з панядзелка 16 красавіка – на суботу 14 красавіка. Вольныя нядзелю-панядзелак-аўторак можна будзе прысьвяціць на ўшанаваньне продкаў і ўпарадкаваньне магілы блізкіх.

Радаўніцу – «Вялікдзень памерлых» – праваслаўныя вернікі сьвяткуюць на 9-ты дзень пасьля Вялікадня. Шмат хто бачыць у сьвяце памерлых глыбокі духоўны і рэлігійны сэнс. Людзі звычайна наведваюць могілкі, моляцца за сваіх памерлых блізкіх, нясуць кветкі і пачастункі на іхныя магілы.

Таксама наведваюцца месцы пахаваньняў вядомых беларусаў.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт