Logo Polskiego Radia
Print

Пакуль я кіраўнік, 25 сакавіка ня будзе дзяржаўным сьвятам - Лукашэнка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.04.2018 18:10
У Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла - кіраўнік дзяржавы.
Рада БНРРада БНРcommons.wikimedia.org/Public Domain CC0

Лукашэнка падкрэсьліў, што пакуль ён кіраўнік, 25 сакавіка ня будзе дзяржаўным сьвятам
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе кіраўніка краіны, 25 сакавіка (дзень абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі) ня стане дзяржаўным сьвятам. Пра гэта ён заявіў 10 красавіка на сустрэчы з кіраўнікамі й калектывамі буйнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што як гісторык па адукацыі зьвяртаўся да гэтай тэмы, вывучаў існуючыя меркаваньні. Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да высновы, што ў Беларусі пакуль не разумеюць, што такое БНР і якую ролю яна адыграла.
На думку Аляксандра Лукашэнкі, у гэтай часткі беларускай гісторыі ня ўсё відавочна. З аднаго боку, стваральнікі БНР хацелі адзінства для краіны, з другога – зьвярталіся па дапамогу да немцаў. Адказваючы на пытаньне, якое паступіла ад інтэрнэт-карыстальнікаў, кіраўнік дзяржавы сказаў, што заўчасныя размовы пра тое, каб зрабіць 25 сакавіка дзяржаўным сьвятам.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсьліў, што пакуль ён знаходзіцца на пасадзе кіраўніка краіны, гэтага ня будзе.
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі ўжо ёсьць Дзень Незалежнасьці.
Афіцыйны Дзень Незалежнасьці ў Беларусі адзначаецца 3 ліпеня. У гэты дзень у 1944 годзе Менск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
naviny.by/белта/вс

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт