Расея забараніла пастаўкі сьвініны зь Беларусі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.04.2018 13:50
Санкцыі тлумачацца васьмю выпадкамі, калі ў гатовай мясной прадукцыі зь Беларусі выявілі генматэрыял АЧС.
youtube.com/screen
Расея забараніла пастаўкі сьвініны зь Беларусі
Рассельгаснагляд з 10 красавіка забараняе пастаўкі жывых сьвіней, сьвініны й сьвінагадоўчай прадукцыі зь Беларусі ў Расею. Санкцыі на сайце расейскага ведамства тлумачацца васьмю выпадкамі, калі ў гатовай мясной прадукцыі зь Беларусі выявілі генэтычны матэрыял віруса афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).
Пад забарону трапіць таксама мяса дзікоў, рогакапытная, гарбарная, кішэчная сыравіна, шчаціньне, паляўнічыя трафэі, атрыманыя ад успрымальных відаў жывёл, не падвергнутых поўнай таксыдэрмічнай апрацоўцы. Таксама санкцыі закрануць усе віды кармоў і кармавых дабавак для сьвіней, за выключэньнем кармавых дабавак хімічнага й мікрабіялягічнага сынтэзу й гатовых кармоў, якія прайшлі тэрмічную апрацоўку (тэмпэратура не ніжэй за +70 градусаў, час апрацоўкі ня менш за 20 хвілін).
Геном вірусу АЧС выявілі бранскія спэцыялісты ў пробах гатовай мясной прадукцыі Гомельскага мясакамбінату – сасісках «Кракаўскіх» і каўбасе варанай «Часнычная Смак», паведамляе Рассельгаснагляд.

эўрарадыё/вс