Беларус зладзіў перастрэлку зь італьянскай паліцыяй
Паводле італьянскіх СМІ, беларус знаходзіцца ў стане глыбокай дэпрэсіі.
У Італіі 30-гадовы вадаправодчык, ураджэнец Беларусі, зладзіў перастрэлку з карабінэрамі. Мужчына патлумачыў, што такім чынам хацеў скончыць жыцьцё самагубствам, піша Tut.by са спасылкай на La Stampa і La Repubblica.
Беларус Віталь А., жыве ў Гасіна-Тарынэзэ непадалёк ад Турына. Уначы 6 красавіка ён некалькі разоў стрэліў у патруль карабінэраў, а затым паспрабаваў уцячы ад іх на аўтамабілі.
Падчас перасьледу ён некалькі разоў адкрываў агонь у бок паліцыі, карабінэры ў адказ сталі страляць па колах машыны.
Пасьля працяглай пагоні аўтамабіль з прабітым колам быў заблякаваны карабінэрамі й дарожнай паліцыяй на выезьдзе з шашы. Падчас затрыманьня беларус не супраціўляўся. У інцыдэнце ніхто не пацярпеў.
Паліцыя абшукала машыну беларуса й знайшла пісталет, а таксама запіску, у якой мужчына паведамляў пра сваё жаданьне памерці ў перастрэлцы з паліцыянтамі й загадзя прасіў у іх прабачэньня.

tut.by/euroradio.fm/аз