Самалёт „Белавія” прызямліўся ў Расеі зь няспраўнай стойкай шасі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
08.04.2018 12:00
У сувязі з гэтым 62 пасажыры былі выведзеныя на пасадку з рулёжнай дарожкі.
Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0
Самалёт „Белавія” прызямліўся ў Расеі зь няспраўнай стойкай шасі
У сувязі з гэтым 62 пасажыры былі выведзеныя на пасадку з рулёжнай дарожкі.
Самалёт авіякампаніі „Белавія” рэйсам Менск - Санкт-Пецярбург прызямляўся ноччу 7 красавіка ў аэрапорце Пулкава з няспраўнасьцю ў шасі, паведаміла Паўночна-Заходняя транспартная пракуратура Расеі.
„Паўночна-Заходняй транспартнай пракуратурай арганізаваная праверка выкананьня заканадаўства аб бясьпецы на паветраным транспарце ў сувязі з няспраўнасьцю паветранага судна авіякампаніі „Белавія” рэйс В2-943 Менск — Санкт-Пецярбург”, - гаворыцца ў паведамленьні.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 7 красавіка каля 00.05 пасьля прызямленьня ў аэрапорце Пулкава названага паветранага судна выяўленая няспраўнасьць пярэдняй стойкі шасі. У сувязі з гэтым 62 пасажыры былі выведзеныя на пасадку з рулёжнай дарожкі.
Пацярпелых не было. Аэрапорт працаваў у штатным рэжыме.
belapan.com/аз