Logo Polskiego Radia
Print

МВФ бачыць рызыкі новай дэвальвацыі ў Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2018 11:07
Міжнародны валютны фонд: рэзэрвы знаходзяцца на нізкім узроўні, а патрэба ў валюце на высокім.
pixabay.com/Public Domain CC0

Міжнародны валютны фонд бачыць рызыкі новай дэвальвацыі ў Беларусі. Пра гэта 28 сакавіка ў Менску на канфэрэнцыі агенцтва Fitch Ratings, прысьвечанай макраэканамічнай сытуацыі й банкаўскаму сэктару Беларусі, заявіў Бас Бакер, то бок старэйшы рэгіянальны пастаянны прадстаўнік у рэгіёне Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Эўрапейскага дэпартамэнта фонду.

„Нядаўна мы прадставілі новую справаздачу пэрсаналу фонду па Беларусі, — цытуе словы Бакера primepress.by. — Мы адзначаем, што рэзэвы знаходзяцца на нізкім узроўні, патрэба ў валюце знаходзіцца на высокім узроўні. Гэта ўяўляе сабой праблему й можа выклікаць новую дэвальвацыю, паколькі далярызацыя ў Беларусі знаходзіцца на высокім узроўні”.

МВФ ацэньвае, што зьнешні доўг беларускай дзяржавы разам з дзяржаўнымі гарантыямі, выдадзеных прадпрыемствам, складае 51% ВУП (на 1 лютага 2018-га ён складаў 17,9 млрд даляраў). Пры адсутнасьці „рашучых мер па рэфармаваньні эканомікі” ён можа стварыць праблемы ў фінансавым і банкаўскім сэктарах, адзначыў прадстаўнік фонду.

euroradio.fm/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт