Палітвязьня Дзьмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна
Адміністрацыя калёніі ўжо ня можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сур'езныя праблемы са здароўем.
Адміністрацыя калёніі больш ня можа хаваць праблемы са здароўем палітвязьня – 27 сакавіка Дзьмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна. Пра гэта паведамляе сяброўка актывіста Марына Насенка.
„Такім чынам, адміністрацыя калёніі ўжо ня можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сур'езныя праблемы са здароўем, а дакладней з нагой, на якой не загойваецца рана больш за 7 месяцаў. Да ўсяго гэтага дапасоўваюцца рэгулярныя прыступы астмы”, – піша Насенка ў Фэйсбуку.
Пра тое, што палітвязень мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, грамадзкасьць даведалася амаль месяц таму. Рана на назе палітвязьня доўгі час не загойваецца, нават зьявілася падазрэньне на гангрэну. Але турэмны доктар ня ведаў, як яго лячыць, таму ўвогуле не распачынаў ніякіх мер па здароўю палітвязьня. Нарэшце, адміністрацыя калёніі прыняла рашэньне перавесьці Дзьмітрыя Паліенка ў лякарню.
12 кастрычніка 2016 году Паліенка быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (насільле або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў) і па ч. 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня на два гады. 7 красавіка суд Заводзкага раёна Менска адмяніў адтэрміноўку выкананьня пакараньня. Паліенка быў адпраўлены ў выпраўленчую калёнію ў Бабруйск, дзе павінен прабыць да кастрычніка 2018 году.
Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста стаў ягоны ўдзел у велапрабегу „Крытычная маса”, які праходзіў 29 красавіка мінулага году, і быў спынены міліцыяй.
spring96.org/аз
Адміністрацыя калёніі больш ня можа хаваць праблемы са здароўем палітвязьня – 27 сакавіка Дзьмітрыя Паліенка пераводзяць у лякарню ў Жодзіна. Пра гэта паведамляе сяброўка актывіста Марына Насенка.
„Такім чынам, адміністрацыя калёніі ўжо ня можа хаваць факт таго, што палітвязень мае сур'езныя праблемы са здароўем, а дакладней з нагой, на якой не загойваецца рана больш за 7 месяцаў. Да ўсяго гэтага дапасоўваюцца рэгулярныя прыступы астмы”, – піша Насенка ў Фэйсбуку.
Пра тое, што палітвязень мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, грамадзкасьць даведалася амаль месяц таму. Рана на назе палітвязьня доўгі час не загойваецца, нават зьявілася падазрэньне на гангрэну. Але турэмны доктар ня ведаў, як яго лячыць, таму ўвогуле не распачынаў ніякіх мер па здароўю палітвязьня. Нарэшце, адміністрацыя калёніі прыняла рашэньне перавесьці Дзьмітрыя Паліенка ў лякарню.
12 кастрычніка 2016 году Паліенка быў асуджаны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (насільле або пагроза ўжываньня гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў) і па ч. 2 артыкула 343 КК (выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару). Ён быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай выкананьня на два гады. 7 красавіка суд Заводзкага раёна Менска адмяніў адтэрміноўку выкананьня пакараньня. Паліенка быў адпраўлены ў выпраўленчую калёнію ў Бабруйск, дзе павінен прабыць да кастрычніка 2018 году.
Падставай для крымінальнага перасьледу актывіста стаў ягоны ўдзел у велапрабегу „Крытычная маса”, які праходзіў 29 красавіка 2015 году, і быў спынены міліцыяй.
spring96.org/аз