У Слуцку затрыманы абласны каардынатар Руху «За Свабоду»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.03.2018 09:55
Затрыманьні прайшлі пад час расклейкі плякатаў з заклікам сьвяткаваць 100-годдзе БНР.
фота: Рух "За Свабоду"
Затрыманыя менскі абласны каардынатар Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч і яшчэ двое мясцовых актывістаў.
«Мы расклейвалі плякаты, падрыхтаваныя арганізатарамі сьвята ля Опэрнага тэатра ў Менску. У прыватнасьці там былі слоганы «Сьвяткуем разам» і іншых», – распавёў Віталь Амяльковіч.
Паводле ягоных словах, ён, а таксама актывісты Юрый Мяцельскі і Матанскі знаходзяцца ў РАУС, ідзе працэдура высьвятленьня іх асобаў.
Затрыманьне пацьвердзілі і ў аддзяленьні міліцыі. «Праводзіцца праверка», – паведаміў дзяжурны РАУС.
Паводле Pyx.by/юл