Logo Polskiego Radia
Print

Вінярскаму далі 10 сутак арышту, Сіўчыку – 5

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.03.2018 10:29
Стала вядома, што Менгарвыканкам адказаў адмовай на ўсе заяўкі аб правядзеньні шэсьця 25 сакавіка.
Афіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРАфіцыйная сымболіка сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНРфота: аргкамітэт „БНР 100” (Creative Commons)

Вінярскаму далі 10 сутак арышту, Сіўчыку – 5
Актывісту грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіму Вінярскаму, затрыманаму 21 сакавіка раніцай, далі 10 сутак арышту. Пра гэта TUT.BY паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.
«Макса з Першамайскага РУУС адвезьлі ў суд і там далі 10 сутак за акцыю 13 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў», – распавёў Кулакоў.
Падчас акцыі 13 сакавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» вывесілі вялікую расьцяжку «Свабоду Хартыі-97!» у падтрымку заблякаванага ў Беларусі сайта charter97.org.
Затрыманы Вячаслаў Сіўчык, па словах палітыка Ігара Лялькова, хутчэй за ўсё, будзе адбываць 5 сутак арышту, якія ён атрымаў завочна. Гэта значыць выйдзе на волю ўжо пасьля Дня Волі, 26 сакавіка.
«У кастрычніку 2017 году суд Партызанскага раёна Менска без удзелу Сіўчыка, завочна, асудзіў яго на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў Дзень вайсковай славы 8 верасьня. Мы дакладна ня ведаем, але, хутчэй за ўсё, улічваючы, што ён ужо на Акрэсьціна, а не ў РУУС, яго адвезьлі ўжо адбываць пакараньне», – сказаў Лялькоў.
Нагадаем, у сераду ў Менску затрымалі актывістаў, якія ўваходзяць у аргкамітэт па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР: Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага і палітыка Ўладзіміра Някляева. Учора стала вядома, што Менгарвыканкам адказаў адмовай на ўсе заяўкі аб правядзеньні шэсьця 25 сакавіка. Заяўнікі – прадстаўнікі шэрагу арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі нацыянальны кангрэс, перадалі ў выканкам ліст ад Мікалая Статкевіча, у якім ён заявіў, што ўсё роўна выйдзе 25 сакавіка на шэсьце.
Статкевіч зараз дома. Як распавяла яго жонка Марына Адамовіч, ён не плянуе выходзіць з хаты ў бліжэйшыя дні, каб пазьбегнуць затрыманьня.

Актывісту грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максіму Вінярскаму, затрыманаму 21 сакавіка раніцай, далі 10 сутак арышту. Пра гэта TUT.BY паведаміў актывіст Леанід Кулакоў.

«Макса з Першамайскага РУУС адвезьлі ў суд і там далі 10 сутак за акцыю 13 сакавіка на праспэкце Незалежнасьці, ля ўваходу ў парк Чалюскінцаў», – распавёў Кулакоў.

Падчас акцыі 13 сакавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» вывесілі вялікую расьцяжку «Свабоду Хартыі-97!» у падтрымку заблякаванага ў Беларусі сайта charter97.org.

Затрыманы Вячаслаў Сіўчык, па словах палітыка Ігара Лялькова, хутчэй за ўсё, будзе адбываць 5 сутак арышту, якія ён атрымаў завочна. Гэта значыць выйдзе на волю ўжо пасьля Дня Волі, 26 сакавіка.

«У кастрычніку 2017 году суд Партызанскага раёна Менска без удзелу Сіўчыка, завочна, асудзіў яго на 5 сутак арышту за ўдзел у акцыі ў Дзень вайсковай славы 8 верасьня. Мы дакладна ня ведаем, але, хутчэй за ўсё, улічваючы, што ён ужо на Акрэсьціна, а не ў РУУС, яго адвезьлі ўжо адбываць пакараньне», – сказаў Лялькоў.

Нагадаем, у сераду ў Менску затрымалі актывістаў, якія ўваходзяць у аргкамітэт па сьвяткаваньні 100-годзьдзя БНР: Вячаслава Сіўчыка, Максіма Вінярскага і палітыка Ўладзіміра Някляева. Стала вядома, што Менгарвыканкам адказаў адмовай на ўсе заяўкі аб правядзеньні шэсьця 25 сакавіка. Заяўнікі – прадстаўнікі шэрагу арганізацый, якія ўваходзяць у Беларускі нацыянальны кангрэс, перадалі ў выканкам ліст ад Мікалая Статкевіча, у якім ён заявіў, што ўсё роўна выйдзе 25 сакавіка на шэсьце.

Статкевіч зараз дома. Як распавяла яго жонка Марына Адамовіч, ён не плянуе выходзіць з хаты ў бліжэйшыя дні, каб пазьбегнуць затрыманьня.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт