Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка бачыць праблему празьмернай нагрузкі школьнікаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.03.2018 14:25
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з творчай моладзьдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.
Bild: Pixabay/CC0 License/klimkin

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў Беларусі існуе праблема празьмернай нагрузкі школьнікаў. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з творчай моладзьдзю ў Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры.

«Ня трэба перагружаць дзяцей, ня трэба іх рабіць у школе студэнтамі», – цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён адзначыў, што вучні старэйшых класаў праводзяць у школе па 6-7 гадзін, дома трэба рабіць хатняе заданьне, а гэта яшчэ некалькі гадзін. У выніку ў іх проста няма часу на заняткі спортам ці на хобі, кажа Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы перакананы, што школьнікам трэба выкладаць тое, што ў іх «застанецца ў галаве» ў будучыні, калі яны ўступяць у дарослае жыцьцё. Перамены патрэбны і ў ВНУ, якія павінны стаць «прыступкам да практычнай дзейнасьці», падкрэсьліў Лукашэнка.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт