Кіраўнік МЗС Летувы: нота Менска – нагода адыграцца за БелАЭС
Лінас Лінкявічус: Яны атрымалі добрую нагоду адыграцца ў прапагандысцкім полі.
Кіраўнік летувіскага Міністэрства замежных спраў Лінас Лінкявічус заявіў, што ён ня зьдзіўлены ўручанай 14 сакавіка Беларусьсю нотай у сувязі з некаторымі праблемамі на Ігналінскай АЭС, якая ўжо даўно не працуе.
Кіраўнік замежнапалітычнага ведамства расцэньвае гэта як адказ на прэтэнзіі Летувы наконт інцыдэнтаў падчас будаўніцтва ў Астраўцы Беларускай АЭС.
„Яны атрымалі добрую нагоду адыграцца ў прапагандысцкім полі. Магчыма, яны хочуць прадставіць сытуацыю на роўных, як быццам і мы — такія ж, як і яны, хоць гэта няпраўда. Я зусім ня зьдзіўлены, што мы атрымалі гэтую ноту. Зразумела, мы адкажам, патлумачым, нічога там такога не было”, — заявіў міністар.
Лінас Лінкявічус мяркуе, што Беларусь адрэагавала на апісаны ў мэдыях інцыдэнт, „якога насамрэч не было”.
12 сакавіка партал навінаў 15min.lt паведаміў, што ў канцы мінулага году на непрацуючай Ігналінскай АЭС адбыўся інцыдэнт, пра які не паведамілі грамадзкасьці. Нібыта пры выманьні радыеактыўных адходаў са старых сховішчаў і пераносе іх у новыя высьветлілася, што ўзровень іх радыеактыўнасьці вышэйшы, чым разьлічвалася.
Дзяржаўная інспэкцыя па бясьпецы атамнай энэргетыкі Летувы 13 сакавіка заявіла: тое, што адбылося, не зьяўляецца ядзерным інцыдэнтам.
14 сакавіка Беларусь уручыла амбасадару Летувы ноту, у якой выказала занепакоенасьць адсутнасьцю апэратыўнай інфармацыі пра здарэньне на Ігналінскай АЭС. МЗС Беларусі заклікала Літву правесьці расьсьледаваньне здарэньня й праінфармаваць беларускі бок пра ягоныя вынік.
svaboda.org/аз