Logo Polskiego Radia
Print

Былыя фігуранты справы „Белага легіёну” падалі калектыўны іск

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.03.2018 13:20
Пазоўнікі просяць кампэнсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрыманьня.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Былыя фігуранты справы „Белага легіёну” падалі калектыўны іск
Пазоўнікі просяць кампэнсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрыманьня.
Былыя фігуранты справы „Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі й Віктар Данілаў накіравалі калектыўны грамадзянскі пазоў у суд Маскоўскага раёна Менска.
Пазоўнікі просяць кампэнсаваць маральную шкоду, атрыманую ў выніку незаконнага затрыманьня, прыцягненьня іх у якасьці абвінавачаных, утрыманьня пад вартай, а таксама прымяненьня падпіскі аб нявыезьдзе й належных паводзінах. Адказьнікам у справе выступае Міністэрства фінансаў.
Папярэдняе судовае слуханьне прызначана на 27 сакавіка, 14.30. Справу будзе разглядаць судзьдзя суда Маскоўскага раёна Вольга Краўчанка.
У сваім пазове былыя фігуранты справы „Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” спасылаюцца на артыкулы 939 і 968-970 Грамадзянскага кодэксу РБ, якія прадугледжваюць пакрыцьцё маральнай шкоды за кошт дзяржаўнай казны незалежна ад віны таго, хто нанёс шкоду.
Пазоўнікі лічаць, што яны мусяць атрымаць грашовую кампэнсацыю, бо ўвесь той час, які правялі за кратамі, а таксама пасьля вызваленьня адчувалі вялікія маральныя пакуты. Так, адзін з пазоўнікаў Сяргей Стрыбульскі кажа, што вырашыў дамагацца кампэнсацыі менавіта з-за сваёй трывогі за блізкіх, сяброў і з-за іх перажываньняў за ягоны лёс. Былы фігурат гучнай справы больш за ўсё шкадуе пра скрадзены час. Таксама пазоўнікі зьвязваюць свае маральныя пакуты з пачуцьцём прыніжэньня гонару й годнасьці ў выніку дыскрэдытацыі ў дзяржаўных СМІ, з пачуцьцём прававой неабароненасьці, з прымяншэньнем для некаторых зь іх сацыяльнага й прафэсійнага статусу й г.д.
Падчас папярэдняга слуханьня ў Дундукова, Мароза, Стрыбульскага й Данілава будзе магчымасьць прадставіць усе доказы па сутнасьці справы, то бок падрабязна распавесьці пра абставіны, якія паўплывалі на іх маральны стан падчас зьняволеньня й пасьля яго.
Нагадаем, крымінальная справа „Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч.3 арт.293 КК) была распачатая КДБ напярэдадні акцыі 25 сакавіка 2017 года. У межах яе былі затрыманыя больш за 30 асобаў, якія ўтрымліваліся ў сьледчых ізалятарах КДБ і МУС, паступова частка зь іх была вызваленая з-пад варты й крымінальны перасьлед супраць іх быў спынены, а 16-ці фігурантам было прад’яўленае дадатковае абвінавачаньне па артыкуле 287 КК – „Аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня”. На момант, калі за кратамі заставаліся 14 фігурантаў справы, СК паведаміў, што прыняў да вытворчасьці справу аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, а крымінальны перасьлед тых жа асобаў на падставе ч.3 арт.293 КК КДБ спыніў.
Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра катаваньні ў СІЗА КДБ праваабарончыя арганізацыі Беларусі запатрабавалі вызваленьня з-пад варты ўсіх фігурантаў гэтай крымінальнай справы. 27-30 чэрвеня, у сувязі са зьменай меры стрыманьня на падпіску аб нявыезьдзе, з-пад варты былі вызваленыя ўсе 14 абвінавачаных па крымінальнай справе аб арганізацыі незаконнага ўзброенага фармаваньня, якія заставаліся ў сьледчых ізалятарах.
27 лістапада Сьледчы камітэт спыніў крымінальны перасьлед усіх фігурантаў справы па арт. 287 КК РБ.
spring96.org/аз

Былыя фігуранты справы „Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” Андрэй Дундукоў, Віктар Мароз, Сяргей Стрыбульскі й Віктар Данілаў накіравалі калектыўны грамадзянскі пазоў у суд Маскоўскага раёну Менска.

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт