Logo Polskiego Radia
Print

Супрацоўнік НАН заклікае ачысьціць Інстытут гісторыі ад нацыяналістаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.03.2018 13:58
Аляксей Дзерман у сваім фэйсбуку піша аб неабходнасьці правесьці кадравую чыстку ў Акадэміі навук.
Нацыянальная Акадэмія Навук Нацыянальная Акадэмія Навук https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Belarus-Minsk-Academy_of_Sciences-2.jpg#/media/File:Belarus-Minsk-Academy_of_Sciences-2.jpg

Прарасійскі публіцыст, а таксама навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыка-філязофскіх дасьледаваньняў Інстытута філязофіі НАН Аляксей Дзерман у сваім фэйсбуку піша аб неабходнасьці правесьці кадравую чыстку ў Акадэміі навук.

Абурэньне Дзермана выклікала перадача тэлеканала «Белсат» «Кожны з нас», дзе бралі ўдзел супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Валянцін Голубеў і Валянцін Мазец. Калі падчас запісу ў студыі загучаў гімн «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», то ўсе прысутныя, апроч камуніста Аляксея Елісеева са «Справядлівага сьвету», усталі са сваіх месцаў.

«Самае цікавае, што ўстаюць і падпяваюць супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі – дзяржаўнай навуковай арганізацыі, а не гуртка палітычнай самадзейнасьці. Чаму яны гэта робяць, каму выказваюць лаяльнасьць і па сутнасьці публічна прысягаюць? Радзе БНР – зборышчу самазванцаў, якія адмаўляюць легітымнасьць сёньняшняй Рэспублікі Беларусь?

«Дзякуючы кампрадорскай пазыцыі гісторыкаў гуманітарная навука ў Беларусі падвергнецца сур'ёзнай чыстцы. Хутчэй за ўсё, яе перажывуць нямногія. Магчыма, нават і Акадэмія ці яе гуманітарнае аддзяленьне не перажывуць», – цытуе Дзермана «Наша ніва».

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт