Памёр Валянцін Вялічка, які 15 гадоў быў паслом Беларусі ва Ўкраіне
На 74-м годзе пайшоў з жыцьця дыплямат, кандыдат эканамічных навук Валянцін Вялічка.
З 1968 па 1993 год ён працаваў на розных пасадах у Гомельскім абкаме камсамола, Гомельскім абласным савеце прафсаюзаў, Савецкім райкаме КПБ Гомеля, Гомельскім аблвыканкаме, Савеце аб'яднаньня прафсаюзаў Гомельскай вобласьці.
У 1993-1997 гадах Вялічка ўзначальваў пасольства Беларусі ў Латвіі й Фінляндыі па сумяшчальніцтве.
У 1997-1998 гадах ён займаў пасаду міністра па справах СНД.
З 1998 па 2001 год Вялічка працаваў на кіруючых пасадах у сыстэме МЗС Беларусі: пасол па асобых даручэньнях, першы намесьнік міністра замежных спраў.
З 2001 па 2016 год быў паслом ва Ўкраіне.
15 гадоў на пасадзе пасла – гэта надзвычай доўгі тэрмін ня толькі ў беларускай, але й сусьветнай практыцы.

белта/наша ніва/вс