Logo Polskiego Radia
Print

9 сакавіка 1918 г. была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.03.2018 10:51
У Другой Устаўной грамаце яшчэ не ішлося пра міжнародны статус Рэспублікі і яе дачыненьні з Расеяй.
Другая Ўстаная грамата Другая Ўстаная грамата wikipedia.com

Беларусь упершыню ў сваёй гісторыі абвяшчалася дэмакратычнай рэспублікай, у якой гарантуюцца ўсе асноўныя правы чалавека.

У Другой Устаўной грамаце яшчэ не ішлося пра міжнародны статус Рэспублікі і яе дачыненьні з Расеяй. Поўны дзяржаўны сувэрэнітэт БНР будзе абвешчаны праз два тыдні, 25 сакавіка. Цытаты з Другой Устаўной граматы: «Беларусь у рубяжох расьсяленьня і лічэбнай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацьвердзіць Устаноўчы Сойм Беларусі‚ скліканы на асновах агульнага роўнага простага патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права не зважаючы на род народнасьць і рэлігію. (…) У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца вольнасьць слова, друку, сходаў, забастовак, хаўрусам; безумоўная вольнасьць сумленьня‚ незачэпнасьць асобы і памешканьня. У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-пэрсанальную аўтаномію; абвяшчаецца роўнае права ўсіх моваў народаў Беларусі».

racyja.com/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт