У Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы з клінічнымі праявамі адру знаходзяцца 8 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Яшчэ 25 чалавек пад падазрэньнем на гэта захворваньне, усе яны назіраюцца амбуляторна, паведамілі ў галоўным упраўленьні аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя, самы першы выпадак адру быў выяўлены й лябараторна пацьверджаны ў 5-гадовай дзяўчынкі, бацькі якой адмовіліся ад прафіляктычнай прышчэпкі. Дзіця ўжо вылечылі й выпісалі з бальніцы.
«Сярод тых, хто кантактаваў зь дзіцем, выяўленыя падазрэньні на адзёр яшчэ ў некалькіх чалавек (ня членаў сям'і). Дарэчы, практычна ўсе хворыя дзеці не былі прышчэпленыя ад адру», – адзначылі спэцыялісты.
Цяпер у лякарні Ваўкавыска ляжаць 8 чалавек з клінічнымі праявамі адру, яшчэ 25 чалавек знаходзяцца пад наглядам дома: у іх дыягназ пад пытаньнем. У горадзе ажыцьцяўляюцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, уключаючы вакцынацыю сваякоў тых, хто захварэў, і людзей, якія з ім кантактавалі.
У Ваўкавыскай цэнтральнай раённай бальніцы з клінічнымі праявамі адру знаходзяцца 8 чалавек, у тым ліку пяцёра дзяцей. Яшчэ 25 чалавек пад падазрэньнем на гэтае захворваньне, усе яны назіраюцца амбуляторна, паведамілі ў галоўным упраўленьні аховы здароўя Гарадзенскага аблвыканкама.
Паводле інфармацыі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя, самы першы выпадак адру быў выяўлены й лябараторна пацьверджаны ў 5-гадовай дзяўчынкі, бацькі якой адмовіліся ад прафіляктычнай прышчэпкі. Дзіця ўжо вылечылі й выпісалі з бальніцы.
«Сярод тых, хто кантактаваў зь дзіцем, выяўленыя падазрэньні на адзёр яшчэ ў некалькіх чалавек (ня членаў сям'і). Дарэчы, практычна ўсе хворыя дзеці не былі прышчэпленыя ад адру», – адзначылі спэцыялісты.
Цяпер у лякарні Ваўкавыска ляжаць 8 чалавек з клінічнымі праявамі адру, яшчэ 25 чалавек знаходзяцца пад наглядам дома: у іх дыягназ пад пытаньнем.
У горадзе ажыцьцяўляюцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы, уключаючы вакцынацыю сваякоў тых, хто захварэў, і людзей, якія зь ім кантактавалі.
тэлеграф/вс