Зьміцер Вайцюшкевіч распачынае тур па Беларусі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
05.03.2018 17:00
Тур распачынаецца 7 сакавіка канцэртам «Вясновы дзень» у менскім ПК Шарко.
Зьміцер ВайцюшкевічЯраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
7 сакавіка канцэртам «Вясновы дзень» у менскім ПК Шарко распачынаецца першы за шмат гадоў тур Зьмітра Вайцюшкевіча па Беларусі. Гледачоў вялікіх і малых гарадоў чакаюць лірычны настрой і найлепшыя песьні.
Цягам вясны заплянаваныя канцэрты Вайцюшкевіча ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама шматлікіх раённых. На гэты момант акрамя Менска (07.03) пацьверджаны сольныя выступы ў Віцебску (10.03) і Астраўцы (5.04). Апэратыўная інфармацыя будзе зьяўляцца на афіцыйных старонках артыста ў Facebook і VK.
— У лютым адбыўся «тэставы» канцэрт у роднай Бярозаўцы — першы за 10 год. Таму ўсё мае быць добра, — кажа Зьміцер Вайцюшкевіч. — Для мяне гэта вельмі чаканыя сустрэчы, бо мае слухачы для мяне галоўныя і самыя любімыя людзі пасьля маёй сям’і.
Наша Ніва/ав