Logo Polskiego Radia
Print

У Ваўкавыску ўжо 5 пацьверджаных выпадкаў адру

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.03.2018 13:21
У Эўропе на 9 лютага было зарэгістравана болей за 3 тысячы выпадкаў адру.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Ваўкавыску адзёр пацьвердзіўся ў пяці чалавек. Ёсьць таксама пацыенты з падазрэньнем на гэтую хваробу — яны кантактавалі з захварэлымі. Пра гэта паведамляе TUT.by са спасылкай на намесьніка галоўнага лекара Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялёгіі й грамадзкага здароўя Ірыну Глінскую.

Сярод захварэлых — трое дзяцей і двое дарослых. Першы выпадак адру выявілі ў горадзе ў канцы лютага — захварэла дзіця. Яго бацькі адмовіліся ад прышчэпкі. Усе захварэлыя на сёньня — гэта тыя, хто кантактаваў зь першым носьбітам хваробы.

Спэцыялісты нагадваюць, што адзёр напачатку вельмі нагадвае звычайную ВРВІ, пакуль не зьяўляюцца высыпаньні на скуры. У папярэднія гады ад гэтай хваробы прышчаплялі да 98% усіх дзяцей. Летась быў толькі адзін завазны выпадак адру.

У Эўропе цяпер неспрыяльная сытуацыя з адром: на 9 лютага было зарэгістравана болей за 3 тысячы выпадкаў ва Ўкраіне, Румыніі, Італіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Нямеччыне, Латвіі, Польшчы, Францыі й Швэцыі.

Усяго за мінулы год у краінах Эўропы зарэгістравалі болей за 20 тысяч выпадкаў адру, 40 зь якіх — са сьмяротным вынікам. Пераважная большасьць захварэлых — гэта дзеці, падлеткі й юнакі да 20 гадоў.

tut.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт