У Беларусі вырасьлі цэны за навучаньне ў ВНУ
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
27.02.2018 17:02
БДУ сьледам за БДУІР падняў аплату – год навучаньня падаражаў на 200-285 рублёў.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
У лютым 2018 года разам з новымі коштамі на камунальныя паслугі вырасла аплата навучаньня ў ВНУ. 19 лютага аб падаражаньні заявіў БДУІР. Кошты там вырасьлі ў сярэднім на 250 рублёў. Больш за ўсё падаражала навучаньне на факультэце камп'ютарных сыстэм і сетак. Цяпер за першы й другі курс давядзецца заплаціць 3020 рублёў за кожны год, замест ранейшых 2750 рублёў.
З 1 сакавіка новыя кошты на навучаньне чакаюць і студэнтаў БДУ. Тут навучаньне за год падаражала з 200 да 285 рублёў. Больш за ўсё цэньнік падняўся на юрыдычным факультэце й міжнародных адносінах. Цяпер за год навучаньня з 1 па 3 курс давядзецца заплаціць 3136 рублёў.
Калі падцягнуцца астатнія ВНУ?
У БНТУ не змаглі назваць дакладнай даты павышэньня аплаты, аднак пацьвердзілі, што яны, хутчэй за ўсё, зробяць па прыкладзе БДУ й БДУІР. «У нашай краіне адзіная дзяржаўная палітыка, таму, хутчэй за ўсё, мы зробім гэтак сама як і іншыя ВНУ», – адзначылі ў ВНУ.
У рэктараце мэдыцынскага ўнівэрсытэту адказалі, што пытаньне пра павышэньне аплаты пакуль не ўздымалася. Такая ж сытуацыя і ў пэдагагічным.
эўрарадыё/вс