Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрыманьня карупцыі на 68-е месца

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.02.2018 08:57
Сярод суседзяў Беларусі Польшча займае ў рэйтынгу 36-е месца, Летува й Латвія – у канцы чацьвёртага дзясятка, Украіна – 130-я, Расея – 135-я.
pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрыманьня карупцыі ў дзяржаўным сэктары з 79-га на 68-е месца. Паводле вынікаў 2017 года яго склаў міжнародны рух па супрацьдзеяньню карупцыі Transparency International. Для гэтага былі выкарыстаныя дасьледаваньні шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку й Сусьветнага банку. У іх аналізуюцца інвэстыцыйныя рызыкі, узровень жыцьця, свабода слова, умовы вядзеньня бізнэсу й г. д.
Найлепшая сытуацыя ў Новай Зэляндыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвэгіі, Швэйцарыі, Сінгапуры, Швэцыі, Канадзе, Люксэмбургу, Нідэрляндах, найгоршая – у Самалі й Паўднёвым Судане. Што да суседзяў Беларусі, то Польшча займае ў рэйтынгу 36-е месца, Летува й Латвія – у канцы чацьвёртага дзясятка, Украіна – 130-я, Расея – 135-я.
Партал tut.by нагадвае, што Беларусь зьдзейсьніла сур’ёзны скачок у згаданым рэйтынгу паводле вынікаў 2016 года, калі паднялася з 107-га на 79-е месца.

Беларусь паднялася ў рэйтынгу ўспрыманьня карупцыі ў дзяржаўным сэктары з 79-га на 68-е месца паводле вынікаў 2017 году, які склаў міжнародны рух па супрацьдзеяньню карупцыі Transparency International. Для гэтага былі выкарыстаныя дасьледаваньні шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку й Сусьветнага банку. У іх аналізуюцца інвэстыцыйныя рызыкі, узровень жыцьця, свабода слова, умовы вядзеньня бізнэсу й г. д.

Найлепшая сытуацыя ў Новай Зэляндыі, Даніі, Фінляндыі, Нарвэгіі, Швэйцарыі, Сінгапуры, Швэцыі, Канадзе, Люксэмбургу, Нідэрляндах, найгоршая – у Самалі й Паўднёвым Судане. Што да суседзяў Беларусі, то Польшча займае ў рэйтынгу 36-е месца, Летува й Латвія – у канцы чацьвёртага дзясятка, Украіна – 130-я, Расея – 135-я.

Партал tut.by нагадвае, што Беларусь зьдзейсьніла сур’ёзны скачок у згаданым рэйтынгу паводле вынікаў 2016 года, калі паднялася са 107-га на 79-е месца.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт