Эўразьвяз крытыкуе беларускія выбары
ЭЗ чакае ад Беларусі сур’ёзнай і ўсёабдымнай рэформай выбарчага заканадаўства.
Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі Фэдэрыка Магерыні выступіла зь пісьмовай заявай па выніках мясцовых выбараў у Беларусі.
У заяве гаворыцца, што мясцовыя выбары ў Беларусі, якія адбыліся 18 лютага, былі шанцам надаць большую легітымнасьць мясцовым дэпутатам у краіне, аднак шэраг ключавых рэкамэндацыяў і сыстэмныя недахопы, выяўленыя Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ й Вэнэцыянскай камісіяй Рады Эўропы падчас папярэдніх выбараў, засталіся праігнараваныя.
„Эўрапейскі Зьвяз працягвае чакаць ад беларускіх уладаў неадкладнага аднаўленьня працы над сур’ёзнай і ўсёабдымнай рэформай выбарчага заканадаўства й працэдуры. Варта было б правесьці такую рэформу як мага раней, яшчэ да наступных выбараў, а таксама разгледзець шматгадовыя рэкамэндацыі й забясьпечыць роўныя магчымасьці. Працэс рэформаў мусіць быць празрысты і ўсебаковы. Гэта таксама было б дадатковым крокам да выкарыстаньня поўнага патэнцыялу дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю, нарошчваньня пазытыўнага супрацоўніцтва, якое нядаўна было ўзбагачана рознымі мясцовымі ініцыятывамі”, - чытаем у заяве.
Эўрапейскі Зьвяз таксама гатовы дапамагаць Беларусі ў яе намаганьнях прывесьці свой выбарчы працэс у адпаведнасьць з абавязаньнямі АБСЭ і іншымі міжнароднымі стандартамі датычна дэмакратычных выбараў.
svaboda.org/аз