Logo Polskiego Radia
Print

Расея робіць стаўку на аўтобусы МАЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.02.2018 15:27
Да чэмпіянату сьвету па футболе 10 расейскіх гарадоў купілі аўтобусы МАЗ
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.commons.wikimedia.org/Redline - собственная работа, CC BY-SA 3.0,

Расея робіць стаўку на аўтобусы МАЗ
Да чэмпіянату сьвету па футболе 10 расейскіх гарадоў купілі аўтобусы МАЗ
За апошнія тры гады Менскі аўтазавод паставіў у расейскія гарады, якія ўлетку 2018 году будуць прымаць чэмпіянат сьвету па футболе, больш за тысячу аўтобусаў, перадае агенцтва „Мінск-Навіны”.
Паводле аднаго з апошніх кантрактаў, напрыклад, 100 аўтобусаў адправіліся ў Самару.
Гэтую тэхніку плянуецца выкарыстоўваць для перавозкі заўзятараў, а ў іншы час — на гарадзкіх і прыгарадных маршрутах.
Беларускі бок разьлічвае, што Расея будзе купляць аўтобусы МАЗ і да іншых спартовых спаборніцтваў. Напрыклад, іх могуць купіць да Зімовай унівэрсіяды, якая пройдзе ў Краснаярску ў 2019 годзе.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт