Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка зьняў з пасады двух міністраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.02.2018 16:17
Прычына - «непрыняцьце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй» і «эканамічныя правапарушэньні ў падведамасных арганізацыях».
pixabay.com/CC0 Public Domain

Лукашэнка зьняў з пасады двух міністраў
За «непрыняцьце дзейсных мер па барацьбе з карупцыяй», а таксама «эканамічныя правапарушэньні ў падведамасных арганізацыях» Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад займаных пасадаў міністра лясной гаспадаркі Міхаіла Амельяновіча ды міністра спорту й турызму Аляксандра Шамко. Пра гэта паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу беларускага лідара.
Нагадаем, Міхаіл Амельяновіч быў прызначаны на пасаду кіраўніка Міністэрства лясной гаспадаркі 12 сакавіка 2010 году.
Аляксандр Шамко ўзначаліў спартыўнае ведамства 31 кастрычніка 2012 году.
Камэнтуючы прызначэньне Шамко, Лукашэнка падкрэсьліў, што ўскладае вялікія надзеі на новага міністра, які працуючы ў сыстэме МНС курыраваў пажарна-выратавальны спорт, і зборная каманда неаднаразова перамагала на сусьветных чэмпіянатах.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт