Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь гатовая накіраваць сваіх міратворцаў на Данбас

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2018 15:40
Для гэтага патрэбная згода СБ ААН і Ўкраіны - паведаміў Андрэй Раўкоў.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Беларусь гатовая накіраваць сваіх міратворцаў на Данбас пры згодзе СБ ААН і Ўкраіны
Беларусь можа накіраваць сваіх міратворцаў на Данбас пры выкананьні шэрагу ўмоў, у прыватнасьці – са згоды СБ ААН і Ўкраіны, заявіў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Менску.
«Неабходна абавязковае выкананьне шэрагу ўмоваў. А менавіта, рашэньне СБ ААН, згоду краіны, куды накіроўваюцца міратворцы, і краіны, якая накіроўвае міратворцаў», – сказаў Андрэй Раўкоў.
Пры выкананьні дадзеных умоў, працягнуў міністар, »мы гатовыя выканаць свае задачы«.
Кіраўнік ваеннага ведамства таксама адзначыў, што ва Ўзброеных сілах Беларусі ёсьць міратворчая рота ў складзе 100 чалавек, пры гэтым 50 чалавек – гэта пастаянны склад і 50 чалавек – пераменны склад. »Гэта падразьдзяленьне гатова выконваць задачы ў любым пункце сьвету«, – сказаў ён.
Пра гатоўнасьць Беларусі накіраваць сваіх міратворцаў у Данбас заявіў раней міністар замежных спраў краіны Ўладзімір Макей.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1237750

Беларусь можа накіраваць сваіх міратворцаў на Данбас пры выкананьні шэрагу ўмоў, у прыватнасьці – са згоды СБ ААН і Ўкраіны, заявіў міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў на прэс-канфэрэнцыі ў сераду ў Менску.

«Неабходна абавязковае выкананьне шэрагу ўмоваў. А менавіта, рашэньне СБ ААН, згоду краіны, куды накіроўваюцца міратворцы, і краіны, якая накіроўвае міратворцаў», – сказаў Андрэй Раўкоў.

Пры выкананьні дадзеных умоў, працягнуў міністар, «мы гатовыя выканаць свае задачы».

Кіраўнік ваеннага ведамства таксама адзначыў, што ва Ўзброеных сілах Беларусі ёсьць міратворчая рота ў складзе 100 чалавек, пры гэтым 50 чалавек – гэта пастаянны склад і 50 чалавек – пераменны склад. «Гэта падразьдзяленьне гатова выконваць задачы ў любым пункце сьвету», – сказаў ён.

Пра гатоўнасьць Беларусі накіраваць сваіх міратворцаў у Данбас заявіў раней міністар замежных спраў краіны Ўладзімір Макей.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт