Logo Polskiego Radia
Print

У Менску падвялі вынікі праекта «Школа прафэсійнага догляду»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.02.2018 13:12
Праект фінансаваўся ў рамках «малых» грантаў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі.
фота: Польская амбасада ў Менску

У Менску падвялі вынікі праекта «Школа прафэсійнага догляду», фінансаванага ў рамках «малых» грантаў Пасольства Рэспублікі Польшча ў Беларусі. Мэтай праекта было павышэньне стандартаў догляду пажылых людзей і інвалідаў.
«Падтрымаўшы гэты праект, мы хацелі зьвярнуць увагу на праблему пажылых людзей – вельмі важную для нашых краін на фоне дэмаграфічнай сытуацыі, – казаў часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча Міхал Хаброс. – Вялікі дзякуй нашым беларускім партнэрам, бо мы толькі фінансава падтрымалі іх ідэю, іх працу і іх намаганьні».
Польская падтрымка ў рамках праекта склала амаль 35 тыс. эўра. Праект, вынікам якога зьяўляецца стварэньне і падтрымка Цэнтра актыўнай старасьці ў Менску, аб'яднаў 85 удзельнікаў майстар-клясаў – як спэцыялістаў з мэдыцынскай адукацыяй, так і людзей з вопытам работы па догляду за пажылымі людзьмі і інвалідамі, пераважна работнікаў цэнтраў сацыяльнай дапамогі. Удзельнікі майстар-клясаў прадстаўлялі восем раёнаў Менска і 17 населеных пунктаў, перш за ўсё, райцэнтраў Менскай вобласьці. Майстар-клясы паглыбілі веды і практычныя навыкі ўдзельнікаў па догляду на пажылымі людзьмі і інвалідамі.
Акрамя таго, у рамках праекта было набытае спэцыялізаванае абсталяваньне (ложкі і сталы для масажу, інвалідныя вазкі паўактыўная тыпу, спэцыялізаваныя манэкены, электроннае абсталяваньне – камэры-рэгістратары, праектар, экран, кампутар і да т.п.) для аснашчэньня Цэнтра. Акрамя таго, на тэрыторыі Цэнтра актыўнай старасьці працуе кафэ, кампʼютэрны кляс і дыскусійны клюб для пажылых людзей.
У адкрыцьці Цэнтра прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі і няўрадавых арганізацый, якія актыўна ўдзельнічалі ў стварэньні Цэнтра. Ініцыятар праекта Алена Дземідовіч прызналася, што ідэю стварэньня Цэнтра выявіла падчас стажыроўкі ў ЗША. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства падкрэсьлівалі, што цэнтар, безумоўна, падтрымае працу 146 цэнтраў сацыяльнай дапамогі ў Беларусі, а таксама будзе цікавым месцам сустрэч пажылых мінчан.

Мэтай праекта было павышэньне стандартаў догляду пажылых людзей і інвалідаў.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт