Logo Polskiego Radia
Print

Больш за 3 тысячы беларусаў заплацілі за жыцьцё "не па сродкам"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.02.2018 11:47
Гэтыя грамадзяне ў мінулым годзе не змаглі распавесьці падаткавікам, дзе ўзялі грошы на куплю маёмасьці.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Больш за 3 тысячы беларусаў у мінулым годзе не змаглі распавесьці падаткавікам, дзе ўзялі грошы на куплю маёмасьці. Ім давялося выплаціць падаходны падатак у 4,8 мільёна рублёў (з улікам дэнамінацыі). Пра гэта распавёў начальнік упраўленьня падаткаабкладаньня даходаў і маёмасьці фізычных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА па дэклараваньні даходаў.
Нагадаем, раней у МПЗ заяўлялі, што актывізуюць працу ў дачыненьні да грамадзян, якія жывуць «не па сродках».
- Дэкрэт прадугледжвае стварэньне базы дадзеных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы. Калі мы ўбачым, што чалавек нідзе не працуе і пры гэтым набывае дарагую маёмасьць, то будзем правяраць і аналізаваць яго даходы і выдаткі. Напрыклад, у мінулым годзе ў поле зроку падаткавікоў трапіла больш за 17 тысяч грамадзян, у якіх выдаткі перавышалі даходы. У дачыненьні да іх праведзены кантрольныя мерапрыемствы, – распавядаў начальнік галоўнага ўпраўленьня падаткаабкладаньня фізычных асоб Міністэрства па падатках і зборах Міхаіл Расолька.
У МПЗ адзначаюць, што актыўна займаюцца выяўленьнем і падаткаабкладаньнем даходаў фізычных асоб, утоеных ад падаткаабкладаньня.
- Па выніках працы за 2017 год 6370 грамадзян, своечасова не прадставілі падатковыя дэклярацыі і ня выплацілі ва ўстаноўлены тэрмін падаходны падатак, прыцягнуты да падаткаабкладаньня. Сума дадаткова прад'яўленага падатку склала Br4,4 млн (з улікам дэнамінацыі). Праводзяцца праверкі ў дачыненьні да фізычных асоб, якія ажыцьцяўляюць незарэгістраваную дзейнасьць, а таксама асоб, чые выдаткі не адпавядаюць атрыманым даходам, – дадаў Андрэй Кавалеўскі.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт