Logo Polskiego Radia
Print

Манэты з «Пагоняй» зьявяцца да 100-годзьдзя БНР

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.02.2018 16:07
Цікавосткай дызайну новага сувэніра стала «Пагоня» з крыламі, як у вэрсіі 1918 года.
Паштоўка, 1918-1920 гг.Паштоўка, 1918-1920 гг.wikimedia commons/public domain

Манэты з «Пагоняй» зьявяцца да 100-годзьдзя БНР. Нацыянальны банк Беларусі ні пры чым. Сувэнірныя манэты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у сэрыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска. Цікавосткай дызайну новага сувэніра стала «Пагоня» з крыламі, як у вэрсіі 1918 года. Намінал манэты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.
Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не пасьпела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манэты з сымболікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампэнсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасьці».
На авэрсе манэты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018». Рэвэрс манэты мае выявы сучасных і гістарычных сымбаляў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэньне году выпуску — 2018.
Манэты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыцьцё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны.
https://hrodna.life/2018/02/02/manetyi-z-pagonyay-da-100-god-bnr/

Сувэнірныя манэты да юбілею першай беларускай дзяржавы выйдуць у сэрыі «Мая краіна Беларусь». Іх аўтар і стваральнік — майстар-аматар Валерый Сіманаў з Дзяржынска.

Цікавосткай дызайну новага сувэніра стала «Пагоня» з крыламі, як у вэрсіі 1918 года. Намінал манэты — 1 талер, наклад — 100 асобнікаў, тэрмін выпуску — люты 2018. Нацыянальны банк Беларусі на юбілейную дату БНР ніяк не адрэагаваў.

Уласнай валюты першая беларуская дзяржава стварыць не пасьпела. На яе тэрыторыі адначасова выкарыстоўваліся царскія рублі, «керанкі», «златувкі» і нямецкія грошы. Выпуск манэты з сымболікай БНР будзе, на думку Валерыя Сіманава, пэўнай кампэнсацыяй гэтай «гістарычнай несправядлівасьці».

На авэрсе манэты ў цэнтры знаходзіцца стылізаваны герб «Пагоня» з крыламі. За прататып выявы, са згоды аўтараў, былі ўзяты малюнкі з календара «Адрасы БНР. 1918 — 2018». Рэвэрс манэты мае выявы сучасных і гістарычных сымбаляў краіны, надпіс «Жыве Беларусь!» і пазначэньне году выпуску — 2018.

Манэты выраблены з латуні, маюць дэкаратыўнае пакрыцьцё і рубчасты гурт. Агульны наклад — 100 асобнікаў, далейшы перавыпуск выключаны.

hrodna.life/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт