Амбасада Францыі ў Беларусі перасьцерагае перад „візавымі цэнтрамі”
Францускае дыпляматычнае прадстаўніцтва занепакоілі заявы, зьмешчаныя на сайце адной зь менскіх фірмаў.
Амбасада Францыі перасьцерагае перад нядобрасумленнымі візавымі пасярэднікамі. Як сказалі ў францускім дыпляматычным прадстаўніцтве, менская фірма EU TRENDZ пазыцыянуе сябе на інтэрнэт-сайце „Візавым цэнтрам Францыі”.
Аднак, сьцьвярджаюць у амбасадзе, гэтая арганізацыя ня мае нічога агульнага з аддзелам візаў амбасады Францыі — адзіным законным органам у Беларусі, які разглядае дакумэнты на атрыманьне візы й прымае рашэньне пра іх выдачу.
Таму амбасада Францыі нагадвае ўсім кандыдатам на атрыманьне візы, што толькі яны асабіста павінны рыхтаваць неабходны пакет дакумэнтаў.
У дыппрадстаўніцтве папярэджваюць: сёньня шматлікія фірмы прадстаўляюцца візавымі цэнтрамі для аказаньня паслугаў па падрыхтоўцы дакумэнтаў на афармленьне візы. Аднак карыстаньне іх паслугамі ня толькі не аблегчыць працэдуру, а наадварот, падача сфальсыфікаваных дакумэнтаў шматкроць павялічвае рызыку адмовы ў візе.
На просьбу пракамэнтаваць сытуацыю ў кампаніі EU TRENDZ адказалі, што насамрэч не прэтэндуюць на статус „візавага цэнтру”, аднак сапраўды дапамагаць з афармленьнем дакумэнтаў для падачы ў візавыя цэнтры Летувы, Латвіі, Польшчы, Гішпаніі й Францыі.
svaboda.org/аз
Амбасада Францыі папярэджвае пра нядобрасумленных візавых пасярэднікаў. Як сказалі ў францускім дыпляматычным прадстаўніцтве, менская фірма EU TRENDZ пазыцыянуе сябе на інтэрнэт-сайце „Візавым цэнтрам Францыі”.
Аднак, сьцьвярджаюць у амбасадзе, гэтая арганізацыя ня мае нічога агульнага з аддзелам візаў амбасады Францыі — адзіным законным органам у Беларусі, які разглядае дакумэнты на атрыманьне візы й прымае рашэньне пра іх выдачы.
Таму амбасада Францыі нагадвае ўсім кандыдатам на атрыманьне візы, што толькі яны асабіста павінны рыхтаваць неабходны пакет дакумэнтаў.
У дыппрадстаўніцтве папярэджваюць: сёньня шматлікія фірмы прадстаўляюцца візавымі цэнтрамі для аказаньня паслугаў па падрыхтоўцы дакумэнтаў на афармленьне візы. Аднак карыстаньне іх паслугамі ня толькі не аблегчыць працэдуру, а наадварот падача сфальсыфікаваных дакумэнтаў шматкроць павялічвае рызыку адмовы ў візе.
На просьбу пракамэнтаваць сытуацыю ў кампаніі EU TRENDZ адказалі, што насамрэч не прэтэндуюць на статус „візавага цэнтру”, аднак сапраўды дапамогуць у афармленьні дакумэнтаў для падачы ў візавыя цэнтры Летувы, Латвіі, Польшчы, Гішпаніі й Францыі.
svaboda.org/аз