Logo Polskiego Radia
Print

МПЗ патлумачыла працэдуру вяртаньня збору з «дармаедаў»

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.01.2018 14:21
Тэрмін ажыцьцяўленьня адміністрацыйнай працэдуры – 1 месяц з дня падачы заявы.
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дэкрэтам № 1 «Аб садзеяньні занятасьці насельніцтва», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 студзеня, прадугледжана вызваленьне плацельшчыкаў збору на фінансаваньне дзяржвыдаткаў ад выплаты гэтага збору. Вяртаньне збору грамадзянам будзе ажыцьцяўляцца на падставе іх заяў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Як тлумачыць МПЗ, згаданая адміністрацыйная працэдура ажыцьцяўляецца падатковымі органамі на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы, з прадстаўленьнем пашпарта або іншага дакумэнта, які сьведчыць асобу грамадзяніна.

Вяртаньне збору на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў ажыцьцяўляецца адным з двух спосабаў, якія называюцца ў заяве: на рахунак у беларускім банку альбо наяўнымі грашовымі сродкамі з касы падразьдзяленьня «Беларусбанка».

Тэрмін ажыцьцяўленьня адміністрацыйнай працэдуры – 1 месяц з дня падачы заявы. З адрасамі й рэжымам працы падатковых органаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт