5,55 млн. эўра на тры беларуска-украінска-польскія праекты
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.01.2018 17:36
Фінансаваньне будзе ажыцьцяўляцца праз праграму транспамежнага супрацоўніцтва.
www.pixabay.com/Österreich/CC0 Creative Commons
Эўразьвяз у межах праграмы эўрапейскага інструмэнту суседзтва дае 5,55 мільёна эўра на ажыцьцяўленьне трох памежных беларуска-ўкраінска-польскіх турыстычных праектаў.
Фінансаваньне будзе ажыцьцяўляцца праз праграму транспамежнага супрацоўніцтва «Польшча – Беларусь – Украіна 2014–2020».
У прыватнасьці, плянуецца, што на стварэньне двух транспамежных байдарачных маршрутаў «Нас аб’ядноўвае Буг» будзе выдаткавана 1,28 мільёна эўра. Плянуецца, што байдарачныя маршруты створаць на рацэ Заходні Буг, а іх даўжыня дасягне 800 кілямэтраў. Маршруты маюць быць прамаркіраваныя і абсталяваныя неабходнай турыстычнай інфраструктурай.
На супольны беларуска-польскі праект «Шляхам Тызэнгаўза» будзе выдаткавана 1,92 мільёна эўра. Праект прадугледжвае рэканструкцыю двух гістарычных будынкаў у польскай Саколцы і беларускай Горадні.
Яшчэ 2,35 мільёна эўра выдаткоўваецца на стварэньне транспамежных цэнтраў дыялёгу культур «Польшча – Беларусь – Украіна». Іх мэта – прасоўваньне культурнай і этнічнай разнастайнасьці трох рэгіёнаў – польскага Шчучына, украінскага Ковеля і беларускага Шчучына. Мэта праекту – арганізацыя рэклямных мерапрыемстваў дзеля разьвіцьця культуры памежжа ды распрацоўка стратэгіі разьвіцьця турызму ў памежных абласьцях Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны.
www.svaboda.org/нг