За сюжэт пра смурод ад новага завода журналістаў аштрафавалі больш як на дзьве тысячы рублёў. Сьветлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў вялікімі штрафамі гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына за нібыта незаконнае апытаньне жыхароў вёскі Якімава Слабада, выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала «Белсат».
Жукоўскі аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1 225 рублёў), Толчын – на 45 (1 102,5 рублі) базавых.
– Судзьдзя Руслан Царук, які сёньня аштрафаваў мяне з Толчыным, пакараў ня толькі нас. Ён прадвызначыў сваё жыцьцё ў шкодным смуродзе, сваіх сваякоў, пракурораў, міліцыянтаў і 70-тысячнага горада з прылеглымі да завода беленай цэлюлёзы вёскамі, – кажа Службе маніторынгу ГА «БАЖ» журналіст Жукоўскі.
Адміністрацыйныя пратаколы на фрылянсэраў складаў старшы ўчастковы інспэктар, капітан міліцыі Сяргей Шліхтоў. Ён абвінаваціў фрылянсэраў у парушэньні Закона аб СМІ. Паводле міліцыі, фрылянсэры злоўжывалі правамі і абавязкамі журналіста, бо ажыцьцяўлялі апытаньне жыхароў вёскі Якімава Слабада і такім чынам удзельнічалі ў вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ ў выглядзе сюжэта, які разьмешчаны на сайце «Белсата».
У сьнежні фрылянсэры запісалі на відэа выказваньні жыхароў вёскі Якімава Слабада наконт удушлівага смуроду, якім накрыў навакольле ўзьведзены нядаўна кітайцамі і на кітайскі крэдыт завод беленай сульфатнай цэлюлёзы. Відэа было зьмешчана на YouTube – частку здымкаў скарыстаў польскі спадарожнікавы тэлеканал «Белсат».
У суд падтрымаць Жукоўскага і Толчына прыехалі з горада і вёскі Якімава Слабада дзесяткі жыхароў.
– Усе зьдзіўляліся, як гэта можна судзіць журналістаў за праўду, – кажа Андрэй Толчын.
За сюжэт пра смурод ад новага завода журналістаў аштрафавалі больш як на дзьве тысячы рублёў. Сьветлагорскі раённы суд 18 студзеня пакараў вялікімі штрафамі гомельскіх журналістаў-фрылянсэраў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына за нібыта незаконнае апытаньне жыхароў вёскі Якімава Слабада, выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для тэлеканала «Белсат».
Жукоўскі аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (1 225 рублёў), Толчын – на 45 (1 102,5 рублі) базавых.
– Судзьдзя Руслан Царук, які сёньня аштрафаваў мяне з Толчыным, пакараў ня толькі нас. Ён прадвызначыў сваё жыцьцё ў шкодным смуродзе, сваіх сваякоў, пракурораў, міліцыянтаў і 70-тысячнага горада з прылеглымі да завода беленай цэлюлёзы вёскамі, – кажа Службе маніторынгу ГА «БАЖ» журналіст Жукоўскі.
Адміністрацыйныя пратаколы на фрылянсэраў складаў старшы ўчастковы інспэктар, капітан міліцыі Сяргей Шліхтоў. Ён абвінаваціў фрылянсэраў у парушэньні Закона аб СМІ. Паводле міліцыі, фрылянсэры злоўжывалі правамі і абавязкамі журналіста, бо ажыцьцяўлялі апытаньне жыхароў вёскі Якімава Слабада і такім чынам удзельнічалі ў вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ ў выглядзе сюжэта, які разьмешчаны на сайце «Белсата».
У сьнежні фрылянсэры запісалі на відэа выказваньні жыхароў вёскі Якімава Слабада наконт удушлівага смуроду, якім накрыў навакольле ўзьведзены нядаўна кітайцамі і на кітайскі крэдыт завод беленай сульфатнай цэлюлёзы. Відэа было зьмешчана на YouTube – частку здымкаў скарыстаў польскі спадарожнікавы тэлеканал «Белсат».
У суд падтрымаць Жукоўскага і Толчына прыехалі з горада і вёскі Якімава Слабада дзесяткі жыхароў.– Усе зьдзіўляліся, як гэта можна судзіць журналістаў за праўду, – кажа Андрэй Толчын.
БАЖ/ав