Макей: Перамовы па Данбасе можна перанесьці хоць у Антарктыду
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей пракамэнтаваў пераказаную прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым прапанову Дональда Трампа. Прэзыдэнт ЗША хацеў бы, каб праблема Данбаса вырашалася ня ў Менску. Падчас сустрэчы Назарбаеў і Трамп прыйшлі да высновы, што «Менск-1» знаходзіцца ў тупіку.
Макей нагадаў, што Беларусь не напрошвалася ў якасьці пляцоўкі для правядзеньня перамоў аб урэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Кіраўнікі «нармандзкай чацьвёркі» (лідары Расеі, Украіны, Германіі й Францыі) зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыняць удзельнікаў трохбаковай кантактнай групы. І ўжо некалькі гадоў у беларускай сталіцы праходзяць пасяджэньні прадстаўнікоў Расеі, Украіны, самаабвешчаных рэспублік і АБСЭ.
«У адрозьненьні ад іншых, Беларусь за ляўрамі міратворца ня гоніцца, – цытуе словы Макея БелТА. – Але гэта канфлікт у нашай сям’і, у нашым рэгіёне, і мы кроўна зацікаўленыя ў яго вырашэньні».
Уладзімір Макей лічыць, што месца правядзеньня перамоў па сытуацыі на Данбасе на вынік наўрад ці паўплывае. «Перамовы па Ўкраіне можна перанесьці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасьць у іх посьпеху», – сказаў міністар замежных спраў. Ён падкрэсьліў, што бакі, уцягнутыя ў канфлікт, павінны шчыра быць зацікаўленыя ў спыненьні праліцьця крыві.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей пракамэнтаваў пераказаную прэзыдэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым прапанову Дональда Трампа.
Прэзыдэнт ЗША хацеў бы, каб праблема Данбаса вырашалася ня ў Менску. Падчас сустрэчы Назарбаеў і Трамп прыйшлі да высновы, што «Менск-1» знаходзіцца ў тупіку.
Макей нагадаў, што Беларусь не напрошвалася ў якасьці пляцоўкі для правядзеньня перамоў аб урэгуляваньні сытуацыі на ўсходзе Ўкраіны. Кіраўнікі «нармандзкай чацьвёркі» (лідары Расеі, Украіны, Германіі й Францыі) зьвярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай прыняць удзельнікаў трохбаковай кантактнай групы. І ўжо некалькі гадоў у беларускай сталіцы праходзяць пасяджэньні прадстаўнікоў Расеі, Украіны, самаабвешчаных рэспублік і АБСЭ.
«У адрозьненьні ад іншых, Беларусь за ляўрамі міратворца ня гоніцца, – цытуе словы Макея БелТА. – Але гэта канфлікт у нашай сям’і, у нашым рэгіёне, і мы кроўна зацікаўленыя ў яго вырашэньні».
Уладзімір Макей лічыць, што месца правядзеньня перамоў па сытуацыі на Данбасе на вынік наўрад ці паўплывае. «Перамовы па Ўкраіне можна перанесьці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасьць у іх посьпеху», – сказаў міністар замежных спраў.
Ён падкрэсьліў, што бакі, уцягнутыя ў канфлікт, павінны шчыра быць зацікаўленыя ў спыненьні праліцьця крыві.
эўрарадыё/вс