Logo Polskiego Radia
Print

14 гадоў таму пайшоў з жыцьця выдатны музыкант і сьпявак Чэслаў Немэн

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2018 18:07
Нарадзіўся будучы музыка ў Старых Васілішках у лютым 1939 года як Чэслаў Юліюш Выджыцкі.
Клюб-музэй Чэслава Немэна ў Старых ВасілішкахКлюб-музэй Чэслава Немэна ў Старых Васілішкахфота: Радыё Рацыя

14 гадоў таму пайшоў з жыцьця выдатны музыкант і сьпявак Чэслаў Немэн. Ён быў адным зь вядучых польскіх музыкантаў ХХ стагодзьдзя. Самыя вядомыя творы – гэта «Сон пра Варшаву» й «Дзіўны гэты сьвет».
Нарадзіўся будучы музыка ў Старых Васілішках у лютым 1939 года як Чэслаў Юліюш Выджыцкі, пазьней узяў псэўданім Немэн. Кажа дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімір Сінюта.
«Калі я стаў загадчыкам гэтага музэя, то Чэслаў Немэн у многім зьмяніў мяне, зьмяніў погляды на жыцьцё. Напрыклад, ён ніколі не саромеўся, што паходзіць з такога маленькага мястэчка. Калі ў яго пыталіся, адкуль ён родам, Чэслаў Немэн заўсёды адказваў: «Старыя Васілішкі». Калі ў яго пыталіся, хто для яго ёсьць аўтарытэтам, узорам у жыцьці, каго ён шануе, то ён адказваў: «Гэта мой бацька. Іншых аўтарытэтаў для мяне няма».
Чэслаў Немэн памёр 17 студзеня 2004 года ў Варшаве. Быў пахаваны на варшаўскіх могілках «Павонзкі». У родным доме Немэна ў Старых Васілішках што на Гарадзеншчыне працуе клюб–музэй яго імя, які штогод наведваюць тысячы турыстаў з усяго сьвету.

14 гадоў таму пайшоў з жыцьця выдатны музыкант і сьпявак Чэслаў Немэн. Ён быў адным зь вядучых польскіх музыкантаў ХХ стагодзьдзя. Самыя вядомыя творы – гэта «Сон пра Варшаву» й «Дзіўны гэты сьвет».

Нарадзіўся будучы музыкант у Старых Васілішках (сёньня Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці) у лютым 1939 года як Чэслаў Юліюш Выджыцкі, пазьней узяў псэўданім Немэн. Кажа дырэктар клюба-музэя Чэслава Немэна Ўладзімір Сінюта.

«Калі я стаў загадчыкам гэтага музэя, то Чэслаў Немэн у многім зьмяніў мяне, зьмяніў погляды на жыцьцё. Напрыклад, ён ніколі не саромеўся, што паходзіць з такога маленькага мястэчка. Калі ў яго пыталіся, адкуль ён родам, Чэслаў Немэн заўсёды адказваў: «Старыя Васілішкі». Калі ў яго пыталіся, хто для яго ёсьць аўтарытэтам, узорам у жыцьці, каго ён шануе, то ён адказваў: «Гэта мой бацька. Іншых аўтарытэтаў для мяне няма».

Чэслаў Немэн памёр 17 студзеня 2004 года ў Варшаве. Быў пахаваны на варшаўскіх могілках «Павонзкі». У родным доме Немэна ў Старых Васілішках што на Гарадзеншчыне працуе клюб–музэй яго імя, які штогод наведваюць тысячы турыстаў з усяго сьвету.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт