Logo Polskiego Radia
Print

У 2018 годзе ў Менску адкрыюцца тры новыя гасьцініцы

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.01.2018 17:34
Сёньня гасьцінічны фонд сталіцы складае 51 гасьцініцу агульнай умяшчальнасьцю каля 6 тысяч нумароў.
pixabay.com/Public Domain CC0

У 2018 годзе ў Менску адкрыюцца тры новыя гасьцініцы
У 2018 годзе ў беларускай сталіцы адкрыюцца тры новыя гасьцініцы крыху больш чым на 300 нумароў, паведаміў 17 студзеня на прэс-канфэрэнцыі начальнік упраўленьня бытавога й гасьцінічнага абслугоўваньня насельніцтва Менгарвыканкама Юрый Натычка.
У сакавіку-красавіку павінен запрацаваць французскі гатэль Mercure на вуліцы Зыбіцкай, затым да канца года яшчэ два – у цэнтры горада за кінатэатрам «Перамога» і ў мікрараёне Лябяжы.
Сёньня гасьцінічны фонд сталіцы складае 51 гасьцініцу агульнай умяшчальнасьцю каля 6 тысяч нумароў. У тым ліку летась адкрыліся дзьве новыя гасьцініцы – «Палянэз» на 16 нумароў на вуліцы Алаізы Пашкевіч і Willing Hotel Minsk на вуліцы Леніна на 120 нумароў. Таксама Натычка адзначыў, што тарыфы на пражываньне ў гасьцініцах з году ў год зьніжаюцца. «Такі трэнд мы назіраем на працягу апошніх гадоў шасьці, – сказаў ён. – Штогод у сярэднім тарыфы на пражываньне ў гатэлях у Менску ў даляравым эквіваленце зьніжаюцца на 3-7%. У некаторыя гады зьніжэньне дасягала 10%», – сказаў Юрый Натычка. На яго думку, гэтае зьніжэньне тлумачыцца ростам канкурэнцыі на рынку.

У 2018 годзе ў беларускай сталіцы адкрыюцца тры новыя гасьцініцы крыху больш чым на 300 нумароў, паведаміў 17 студзеня на прэс-канфэрэнцыі начальнік упраўленьня бытавога й гасьцінічнага абслугоўваньня насельніцтва Менгарвыканкама Юрый Натычка.

У сакавіку-красавіку павінен запрацаваць французскі гатэль Mercure на вуліцы Зыбіцкай, затым да канца года яшчэ два – у цэнтры горада за кінатэатрам «Перамога» і ў мікрараёне Лябяжы.

Сёньня гасьцінічны фонд сталіцы складае 51 гасьцініцу агульнай умяшчальнасьцю каля 6 тысяч нумароў. У тым ліку летась адкрыліся дзьве новыя гасьцініцы – «Палянэз» на 16 нумароў на вуліцы Алаізы Пашкевіч і Willing Hotel Minsk на вуліцы Леніна на 120 нумароў. Таксама Натычка адзначыў, што тарыфы на пражываньне ў гасьцініцах з году ў год зьніжаюцца.

«Такі трэнд мы назіраем на працягу апошніх гадоў шасьці, – сказаў ён. – Штогод у сярэднім тарыфы на пражываньне ў гатэлях у Менску ў даляравым эквіваленце зьніжаюцца на 3-7%. У некаторыя гады зьніжэньне дасягала 10%», – сказаў Юрый Натычка. На яго думку, гэтае зьніжэньне тлумачыцца ростам канкурэнцыі на рынку.

белапан/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт