Дэпутаты Эўрапарлямэнту будуць назіраць за выбарамі ў Беларусі
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
14.01.2018 13:27
Назіраць за правядзеньнем выбараў у мясцовыя саветы намераныя прадстаўнікі Эўрапейскай народнай партыі.
wikimedia commons/Diliff/CC BY 3.0
Прадстаўнікі самай буйной палітычнай сілы ў Эўрапейскім парлямэнце плянуюць назіраць за мясцовымі выбарамі ў Беларусі. Пра гэта інфармагенцтву БелаПАН заявіў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Дэпутаты ад Эўрапейскай народнай партыі паедуць у беларускія рэгіёны, каб назіраць за правядзеньнем выбараў у мясцовыя саветы, якія пройдуць 18 лютага. Як заявіў Анатоль Лябедька, гаворка ідзе пра невялікую маніторынгавую групу ў колькасьці двух-трох чалавек. Па выніках назіраньня яны падрыхтуюць прапановы для кіраўніцтва партыі.
Візыт прадстаўнікоў ЭНП можна чакаць у канцы студзеня. «Калі іх не пусьцяць, будзе скандал», – заявіў Лябедзька.
Naviny.by/ап