Воўк напаў на людзей
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.01.2018 16:01
Воўк напаў на людзей у гарадзкім пасёлку Камарын Брагінскага раёна.
Photo: pixabay.com
Воўк напаў на людзей у гарадзкім пасёлку Камарын Брагінскага раёна, паведамілі БелаПАН мясцовыя жыхары. Першы выпадак адбыўся 2 студзеня на аўтастанцыі каля 7 гадзін раніцы.
«Мужчына чакаў аўтобус, стаяў на вуліцы, і ў гэты момант падбег воўк і схапіў яго за куртку. Потым у той жа дзень а палове восьмай раніцы на аўтазаправачнай станцыі мясцовы жыхар купляў цыгарэты і заўважыў жывёліну, падобную на вялікага сабаку. Аказалася, гэта быў воўк. Калі мужчына падыходзіў да касы, воўк укусіў яго за руку. Пасьля гэтага воўк пайшоў у лес, гэта вызначылі па сьлядах», – расказалі жыхары Камарына. Паводле іх слоў, 3 студзеня прыкладна ў дзесяць гадзін вечара ваўка зноў бачылі ў пасёлку – на вуліцы Калгаснай.
Старшыня Камарынскага сельскага савета Віктар Свіслоўскі пацьвердзіў БелаПАН інфармацыю: «Мы заявілі аб тым, што адбылося, ва ўсе службы, мясцовыя паляўнічыя ўжо два дні дзяжураць, чакаюць ваўка, ажыцьцяўляюць нагляд, але пакуль яго не высачылі. Паляўнічыя дзяжураць у лесе, паколькі ў населеным пункце забаронена страляць». Паводле дадзеных на 4 студзеня ваўка ў раёне Камарына пакуль не застрэлілі.
racyja.com/БелаПАН/яс