Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз выдзеліць Беларусі 136 млн эўра ў выглядзе грантаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.01.2018 15:29
У бліжэйшыя тры гады ЭЗ толькі па лініі краінавай праграмы тэхдапамогі плянуе выдзеліць Беларусі 136 млн. эўра.
pixabay.com/Public Domain CC0

У аглядзе МЗС Беларусі за 2017 год, які быў апублікаваны на сайце міністэрства, адзначаецца, што ўзгадненьне Прыярытэтаў партнэрства Беларусь-ЭЗ знаходзіцца на фінальнай стадыі.

Прыярытэты партнэрства стануць «дарожнай мапай» супрацы Беларусі і ЭЗ на 2018-2020 гады ў чатырох абласьцях: умацаваньне сыстэмы дзяржаўнага кіраваньня; эканамічнае разьвіцьцё і рынкавыя магчымасьці; транспартныя камунікацыі, энэргетыка, экалёгія і клімат; кантакты паміж людзьмі.

«Для рэалізацыі праектаў у згаданых сфэрах у бліжэйшыя тры гады ЭЗ толькі па лініі краінавай праграмы тэхдапамогі плянуе выдзеліць Беларусі ад 112 да 136 млн. эўра ў выглядзе грантаў», – паведамілі ў МЗС.

Акрамя таго, Беларусь атрымала на конкурснай аснове доступ да грантавых сродкаў ЭЗ у памеры 282,7 млн. эўра да 2020 года ў рамках фінансаваньня праграм трансгранічнай супрацы ЭЗ.

Чакаецца, што з 2018 года Беларусь разам з іншымі краінамі-суседзямі ЭЗ зможа скарыстацца сродкамі новага Эўрапейскага фонду ўстойлівага разьвіцьця, які павінен стымуляваць прыток інвэстыцыяў у эканоміку гэтых краінаў, адзначаюць у МЗС Беларусі.

яс/belsat

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт