Logo Polskiego Radia
Print

Мінэнэрга: адмовіцца ад імпарту энэргіі дапамагла мадэрнізацыя энэргасыстэмы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.12.2017 12:28
"Беларусі больш выгадна выпрацоўваць і спажываць уласную электраэнэргію, чым закупляць расейскую".
pixabay.com/Public Domain CC0

Мінэнэрга: адмовіцца ад імпарту энэргіі дапамагла мадэрнізацыя беларускай энэргасыстэмы
Адмова ад імпарту электраэнэргіі стала магчымай дзякуючы мадэрнізацыі беларускай энэргасыстэмы, паведаміў журналістам першы намесьнік міністра энэргетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА. «Сёньня склалася такая сытуацыя, што Беларусі больш выгадна выпрацоўваць і спажываць уласную электраэнэргію, чым закупляць расейскую», – сказаў Віктар Каранкевіч.
Генэральны дырэктар ДВА «Белэнэрга» Яўген Воранаў заўважыў, што ніякай нечаканасьці або сэнсацыі ў адмове ад імпарту электраэнэргіі няма. Расейская кампанія «Інтэр РАО» (упаўнаважаная на экспарт і імпарт арганізацыя) у курсе прынятага беларускім бокам рашэньня. «Гэта наш добры партнэр, у нас вельмі цесныя адносіны, але, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасьці, мы вырашылі ня браць электрычную электраэнэргію. У нас вельмі гнуткая сыстэма ўзаемаадносінаў, калі нам будзе неабходна, то мы можам набываць электраэнэргію або прадаваць, калі гэта будзе выгадна», – адзначыў гендырэктар.
Яўген Воранаў пацьвердзіў, што Беларусі цяпер эканамічна больш выгадна карыстацца ўласнай электраэнэргіяй. «Гэта наш эканамічны інтарэс. Калі б нам было нявыгадна, мы б зноў набывалі нейкую частку электраэнэргіі і спакойна дамаўляліся. Цяпер мы не плянуем імпарт, у тым ліку падчас рамонтнай кампаніі», – дадаў ён. Беларусь з 2018 года поўнасьцю адмаўляецца ад імпарту электраэнэргіі. Як патлумачыў раней міністар энэргетыкі Ўладзімір Патупчык, такое рашэньне носіць эканамічны характар, Беларусь да гэтага ішла даўно, паступова скарачаючы імпарт электраэнэргіі і мадэрнізуючы ўласную энэргасыстэму. У 2017 годзе расход паліва на вытворчасьць электраэнэргіі складае каля 230 г умоўнага паліва на 1 кВт.гадз (гэта адзін з найбольш значных паказчыкаў, які характарызуе эфэктыўнасьць работы энэргасыстэмы).
Чытаць цалкам: http://www.belta.by/economics/view/minenergo-otkazatsja-ot-importa-energii-pomogla-modernizatsija-belorusskoj-energosistemy-281557-2017/

Адмова ад імпарту электраэнэргіі стала магчымай дзякуючы мадэрнізацыі беларускай энэргасыстэмы, паведаміў журналістам першы намесьнік міністра энэргетыкі Віктар Каранкевіч у прэс-цэнтры БЕЛТА. «Сёньня склалася такая сытуацыя, што Беларусі больш выгадна выпрацоўваць і спажываць уласную электраэнэргію, чым закупляць расейскую», – сказаў Віктар Каранкевіч.

Генэральны дырэктар ДВА «Белэнэрга» Яўген Воранаў заўважыў, што ніякай нечаканасьці або сэнсацыі ў адмове ад імпарту электраэнэргіі няма. Расейская кампанія «Інтэр РАО» (упаўнаважаная на экспарт і імпарт арганізацыя) у курсе прынятага беларускім бокам рашэньня. «Гэта наш добры партнэр, у нас вельмі цесныя адносіны, але, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасьці, мы вырашылі ня браць электрычную электраэнэргію. У нас вельмі гнуткая сыстэма ўзаемаадносінаў, калі нам будзе неабходна, то мы можам набываць электраэнэргію або прадаваць, калі гэта будзе выгадна», – адзначыў гендырэктар.

Яўген Воранаў пацьвердзіў, што Беларусі цяпер эканамічна больш выгадна карыстацца ўласнай электраэнэргіяй. «Гэта наш эканамічны інтарэс. Калі б нам было нявыгадна, мы б зноў набывалі нейкую частку электраэнэргіі і спакойна дамаўляліся. Цяпер мы не плянуем імпарт, у тым ліку падчас рамонтнай кампаніі», – дадаў ён. Беларусь з 2018 года поўнасьцю адмаўляецца ад імпарту электраэнэргіі.

Як патлумачыў раней міністар энэргетыкі Ўладзімір Патупчык, такое рашэньне носіць эканамічны характар, Беларусь да гэтага ішла даўно, паступова скарачаючы імпарт электраэнэргіі і мадэрнізуючы ўласную энэргасыстэму. У 2017 годзе расход паліва на вытворчасьць электраэнэргіі складае каля 230 г умоўнага паліва на 1 кВт.гадз (гэта адзін з найбольш значных паказчыкаў, які характарызуе эфэктыўнасьць работы энэргасыстэмы).

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт