Logo Polskiego Radia
Print

У менскім мэтро мяняецца графік апошняга цягніка

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.12.2017 17:21
Спэцыялісты прыйшлі да рашэньня аб павелічэньні часу стаянкі апошніх цягнікоў на перасадачным вузьле «Кастрычніцкая»/«Купалаўская».
Станцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуСтанцыя "Ўручча" Менскага мэтрапалітэнуcommons.wikimedia.org/Public Domain

У Менскім мэтрапалітэне правялі маніторынг графіка руху апошніх цягнікоў і начнога пасажырапатоку на першай і другой лініях «падземкі».

Вывучыўшы попыт на паездкі, спэцыялісты мэтрапалітэна прыйшлі да рашэньня аб павелічэньні часу стаянкі апошніх цягнікоў на перасадачным вузьле «Кастрычніцкая»/«Купалаўская».

«У пасажыраў апошніх цягнікоў для перасадкі з адной лініі мэтрапалітэна на іншую будзе ў распараджэньні тры хвіліны», – адзначылі ў Менскім мэтрапалітэне.

Зыходзячы з гэтага, зьменіцца й графік руху апошніх цягнікоў па астатніх станцыях.
Новаўвядзеньне ўступіць у сілу ўжо ў гэтым годзе – з 27 сьнежня.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт