У беларускай арміі прайшла вайсковая прысяга
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
17.12.2017 11:24
На цырымоніі ў Печах міністар абароны Андрэй Раўкоў залікаў вайскоўцаў не дапускаць дзедаўшчыны.
Кадр з відэасюжэту тэлеканалу "Беларусь-1"tvr.by/screen
7, 5 тысячаў жаўнераў тэрміновай службы і 1,5 тысячы рэзэрвістаў прынялі вайсковую прысягу 16 сьнежня. Самая масавая цырымонія адбылася ў 72 Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спэцыялістаў у Печах пад Барысавам. Удзел у ёй прыняў міністар абароны генэрал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.
«Я хацеў бы гэтым хлапчукам пажадаць пасьпяховай службы, пажадаць добрых узаемаадносінаў у сваіх калектывах. Ну і, натуральна, кожнаму з іх, каб ён бачыў, што вакол людзі, разумеў, што трэба падтрымліваць таварышаў. Таму што нехта слабейшы, нехта мацнейшы. Падтрымай, бо нічога не здарыцца, а яму будзе прыемна. І ён будзе лепш адаптавацца да цяжкіх умоваў вайсковай службы», – цытуе словы генэрала Радыё «Свабода» с спасылкай на тэлеканал СТВ.
3 кастрычніка ў Печах быў знойдзены павешаным салдат тэрміновай службы Аляксандар Коржыч. Яго трагічная гібель атрымала вялікі розгалас у СМІ. Пасьля сьмерці Коржыча за краты трапіла каля 15 сяржантаў і афіцэраў, зьмянілася кіраўніцтва часткі.
Svaboda.org/tvr.by/ап