Польскія консульствы за 2017 год выдадуць беларусам каля 400 тыс. віз
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        14.12.2017 18:46
                    
                                 
                
                
                    Такую лічбу ў камэнтары назваў Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
                
                
                    
                        
Былы пасол Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлікфота: МЗС Польшчы
                     
                
                
                
               
                
                         За 2017 год польскія консульствы, як мяркуецца, выдадуць беларусам каля 400 тыс. віз. Такую лічбу ў камэнтары парталу tut.by назваў Надзвычайны й Паўнамоцны Амбасадар Польшчы ў Беларусі Конрад Паўлік.
«Ці будзе віз столькі ж, як летась, ці крыху больш – мы зможам зразумець літаральна праз два тыдні», – патлумачыў дыплямат.
Дакумэнты на польскія й шэнгенскія візы ў Беларусі можна падаць у 12 цэнтрах: трох консульствах (Горадня, Берасьце і консульскае аддзяленьне польскай амбасады ў Менску), васьмі візавых цэнтрах, а таксама ў консульстве Латвіі ў Віцебску.
Конрад Паўлік паведаміў, што польскі бок імкнецца выдаваць усё больш шматразовых і доўгатэрміновых віз. Паводле яго словаў, попыт на польскія візы расьце ва ўсёй Беларусі.
«Гэта, вядома, нас радуе. Калі згадаць папярэднія гады, то атрыманьне візы, у тым ліку і ў польскім генконсульстве, ажыцьцяўлялася больш складана», – дадаў ён.
эўрарадыё/вс