У Беларусі перасталі паказваць ток-шоў каналу НТВ «Месца сустрэчы»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.12.2017 18:39
У ток-шоў «Если друг оказался вдруг?» Беларусь назвалі «гулящей женой».
youtube.com/screen
З эфіру тэлеканалу «НТВ-Беларусь» цалкам зьнікла расейскае ток-шоў «Месца сустрэчы». Кантэнт тэлеканалу «НТВ-Беларусь» складаюць перадачы й фільмы расейскага тэлеканалу НТВ, аднак эфір кантралюецца Белтэлерадыёкампаніяй.
Праграма «Месца сустрэчы» ішла ў дзённым эфіры па буднях. Цяпер замест ток-шоў у праграме стаіць «ППС».
Белтэлерадыёкампанія не камэнтуе зьмены ў сетцы вяшчаньня, але можна меркаваць, што падставай для выключэньня ток-шоў «Месца сустрэчы» з эфіру «НТВ-Беларусь» стаў адзін зь лістападаўскіх выпускаў перадачы, які атрымаў назву «Если друг оказался вдруг?». Удзельнікі ток-шоў раскрытыкавалі на мяжы абструкцыі зьнешнюю палітыку Беларусі, а вядучая перадачы назвала краіну «гулящей женой».
Гэтая перадача стала пачаткам кароткай інфармацыйнай вайны паміж Менскам і Масквой. Зваротны ўдар быў нанесены са старонак газэты «СБ Беларусь сегодня» і ў эфіры тэлеканалу ОНТ.
наша ніва/naviny.by/вс