Галіна Абакунчык - ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году 
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.12.2017 15:31
                    
                    Прэмія дадзеная журналістцы за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
                
Ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі „Журналіст году” стала Галіна Абакунчык. Photo: svaboda.orgPhoto: svaboda.org
                     
Галіна Абакунчык - ляўрэатка Праваабарончай прэміі 2017 году 
Прэмія дадзеная журналістцы за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
Ляўрэаткай Праваабарончай прэміі 2017 году ў намінацыі „Журналіст году” стала Галіна Абакунчык. Прэмія дадзеная за „абарону каштоўнасьцяў правоў чалавека”.
Галіна Абакунчык неаднаразова перасьледавалася за сваю прафэсійную дзейнасьць, заўсёды была ў цэнтры падзеяў. Галіну сёлета затрымалі за асьвятленьне „Маршу недармаедаў” у Воршы, пакаралі буйным штрафам. 
Прэмію Галіне ўручыў гісторык-архівіст, былы палітвязень Зьміцер Дрозд.
„Вельмі важная салідарнасьць, безь якой вельмі цяжка працаваць. Прэміяй можна ўзнагародзіць многіх іншых журналістаў, якія працуюць у вельмі складаных умовах. Мы недарэмна працуем — мы набліжаем той час, калі Беларусь стане нармальнай краінай, калі законы будуць выконвацца, правы чалавека будуць выконвацца. Свабода — яна ўнутры нас. Жыве Беларусь!”, — сказала Галіна Абакунчык, атрымаўшы прэмію.
svaboda.org/аз