З 10 сьнежня БЧ уводзіць новы графік руху цягнікоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.12.2017 17:11
                    
                                 
                
                
                    Памежныя й мытныя кантролі ў цягніках Менск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.
                
                
                    
                        
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain
                     
                
                
                
               
                
                          
З 10 сьнежня на БЧ уводзіцца новы графік руху цягнікоў на 2017/2018 год
Памежныя й мытныя кантролі ў цягніках Менск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.
10 сьнежня 2017 году пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў Беларускай чыгункі на 2017/2018 год на тэрыторыі краінаў Садружнасьці й Эўразьвязу, паведамляе беларускі чыгуначны перавозчык.
Пры яго фарміраваньні БЧ імкнулася захаваць існуючыя актуальныя для пасажыраў напрамкі ў зносінах з краінамі СНД і Балтыі, а таксама пашырыць  маршрутную сетку як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.
У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2017/2018 год прадугледжаны наступныя зьмены.
Рэгулярныя транспартныя зносіны паміж Менскам і Вільняй з 10 сьнежня будзе забясьпечвацца сучаснымі электрацягнікамі, як фарміраваньня Беларускай чыгункі, так і Летувіскіх чыгунак. 
Бязь зьмены часу знаходжаньня ў дарозе (2 гадзіны 30 мін.) Памежныя й мытныя кантролі ў цягніках Менск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.
rw.by/аз
 10 сьнежня 2017 году пачне дзейнічаць новы графік руху цягнікоў Беларускай чыгункі на 2017/2018 год на тэрыторыі краінаў Садружнасьці й Эўразьвязу, паведамляе беларускі чыгуначны перавозчык.
Пры яго фарміраваньні БЧ імкнулася захаваць існуючыя актуальныя для пасажыраў напрамкі ў зносінах з краінамі СНД і Балтыі, а таксама пашырыць  маршрутную сетку як у міжнародных зносінах, так і ўнутры рэспублікі.
У міжнародных зносінах графікам руху цягнікоў на 2017/2018 год прадугледжаны наступныя зьмены.
Рэгулярныя транспартныя зносіны паміж Менскам і Вільняй з 10 сьнежня будуць  забясьпечвацца сучаснымі электрацягнікамі, як фарміраваньня Беларускай чыгункі, так і Летувіскіх чыгунак. Бязь зьмены часу знаходжаньня ў дарозе (2 гадзіны 30 мін.)
Памежныя й мытныя кантролі ў цягніках Менск-Вільня будуць праводзіцца на станцыі Гудагай.
rw.by/аз