Гомельскага журналіста аштрафавалі дзясяты раз за год
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        30.11.2017 08:13
                    
                                 
                
                
                    Суд у Гомелі аштрафаваў журналіста-фрылансэра на 690 рублёў за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі”.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                         29 лістапада Кастуся Жукоўскага аштрафавалі дзясяты раз за год. Суд Чыгуначнага раёну Гомеля аштрафаваў журналіста-фрылансэра на 30 базавых велічынь (690 рублёў) за “незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ без акрэдытацыі”. Гаворка ішла пра сюжэт на “Белсаце”.
Пры гэтым журналіст перадаў судзьдзі даведку, што не працуе ў штаце “Белсату”, і спаслаўся на Канстытуцыю, якая дае права кожнаму зьбіраць і распаўсюджваць інфармацыю.
Сюжэт зь “Белсату” расказваў пра дрэнныя ўмовы працы на гомельскім прадпрыемстве, дзе вырабляюць плястыкавую ўпакоўку. У сьнежні журналіста чакае яшчэ адзін суд.
радыё рацыя/вс