Logo Polskiego Radia
Print

У Чарнобыльскай зоне загінуў сталкер зь Беларусі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.11.2017 18:24
Малады чалавек сарваўся з радыёлякацыйнай вежы й загінуў на месцы.
Foto: pixabay.com/CC0

Паводле дадзеных Галоўнага ўпраўленьня Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Кіеўскай вобласьці, двое беларусаў і расейка незаконна праніклі на тэрыторыю адсяленьня закрытага ваеннага абʼекта «Чарнобыль-2».

33-гадовы сталкер з Беларусі забраўся на радыёлякацыйную вежу, верагодна, каб зрабіць некалькі здымкаў. Малады чалавек сарваўся з 15-метровай вышыні й загінуў на месцы.

Па дадзеным факце паліцыя завяла крымінальную справу. У дачыненьні да таварышаў загінулага праваахоўнікі склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні. Сталкерам прыйдзецца заплаціць штраф, іх могуць абавязаць пакінуць тэрыторыю Ўкраіны.

Паводле УНІАН/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт